Logo Polskiego Radia
Print

Беларуса ў Карпатах аштрафавалі за георгіеўскую стужку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2018 12:00
Беларусу прысудзілі максымальны штраф для такога правапарушэньня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуса ў Карпатах аштрафавалі за георгіеўскую стужку
Ярэмчанскі гарадзкі суд аштрафаваў грамадзяніна Беларусі Злобіну В. на 2550 грн (прыкладна 178 рублёў) за выкарыстаньне сьцяга з георгіеўскай стужкай. Згодна з рашэньнем суда, спадару Злобіну прысудзілі максымальны штраф для такога правапарушэньня.
Сам сьцяжок з забароненай выявай суд абавязаў канфіскаваць і зьнішчыць.
Як усталявала сьледзтва, спадар Злобін выкарыстаў сьцяжок з георгіеўскай стужкай на лабавым шкле свайго аўтамабіля. Выявілі парушальніка 10 студзеня на адным з карпацкіх курортаў у сяле Паляніца. Сваю віну беларус прызнаў цалкам.
Раней СМІ паведамлялі, што ў цэлым турыстаў у аўтамабілі парушальніка было пяцёра – трое мужчын і дзьве жанчыны. Калі гасьцей з Беларусі папрасілі зьняць забароненую ва Ўкраіне стужку – тыя адмовіліся. Пасьля гэтага адзін з дэпутатаў Івана-Франкоўскага абласнога савета выклікаў паліцыю.
15 чэрвеня 2017 году ва Ўкраіне ўступіла ў сілу забарона на выкарыстаньне георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі. Закон прадугледжвае, што публічнае выкарыстаньне, дэманстрацыя або нашэньне георгіеўскай стужкі караецца штрафам ад 50 да 150 мінімалак (850-2550 грн; 59-178 рублёў).
За паўторную прапаганду георгіеўскай стужкі прадугледжваецца штраф да 300 мінімалак (5100 грн; 357 рублёў) або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.
У абгрунтаваньні закону ў прыватнасьці было ўказана, што «публічнае выкарыстаньне георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі ў прапагандысцкіх мэтах нясе грамадзкую небясьпеку, мае правакацыйны характар, а таму павінна быць аднесена да правапарушэньняў».
....

Ярэмчанскі гарадзкі суд аштрафаваў грамадзяніна Беларусі Злобіну В. на 2550 грн (прыкладна 178 рублёў) за выкарыстаньне сьцяга з георгіеўскай стужкай. Згодна з рашэньнем суда, спадару Злобіну прысудзілі максымальны штраф для такога правапарушэньня. Сам сьцяжок з забароненай выявай суд абавязаў канфіскаваць і зьнішчыць.

Як усталявала сьледзтва, спадар Злобін выкарыстаў сьцяжок з георгіеўскай стужкай на лабавым шкле свайго аўтамабіля. Выявілі парушальніка 10 студзеня на адным з карпацкіх курортаў у сяле Паляніца. Сваю віну беларус прызнаў цалкам.

Раней СМІ паведамлялі, што ў цэлым турыстаў у аўтамабілі парушальніка было пяцёра – трое мужчын і дзьве жанчыны. Калі гасьцей з Беларусі папрасілі зьняць забароненую ва Ўкраіне стужку – тыя адмовіліся. Пасьля гэтага адзін з дэпутатаў Івана-Франкоўскага абласнога савета выклікаў паліцыю.

15 чэрвеня 2017 году ва Ўкраіне ўступіла ў сілу забарона на выкарыстаньне георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі. Закон прадугледжвае, што публічнае выкарыстаньне, дэманстрацыя або нашэньне георгіеўскай стужкі караецца штрафам ад 50 да 150 мінімалак (850-2550 грн; 59-178 рублёў).

За паўторную прапаганду георгіеўскай стужкі прадугледжваецца штраф да 300 мінімалак (5100 грн; 357 рублёў) або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.

У абгрунтаваньні закону ў прыватнасьці было ўказана, што «публічнае выкарыстаньне георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі ў прапагандысцкіх мэтах нясе грамадзкую небясьпеку, мае правакацыйны характар, а таму павінна быць аднесена да правапарушэньняў».

bbc.com/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт