Logo Polskiego Radia
Print

Пантонны мост у Жыткавічах зьнесла лёдам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.01.2018 10:39
Вайскоўцы абяцаюць аднавіць пераправу цягам дня.
Аварыйны мост і пантонная пераправа праз Прыпяць. Фота: Міністэрства па надзвычайных сыуацыях Беларусі. Аварыйны мост і пантонная пераправа праз Прыпяць. Фота: Міністэрства па надзвычайных сыуацыях Беларусі. 112.by

Пантонная пераправа ў Жыткавічах, пастаўленая вайскоўцамі, каб замяніць аварыйны мост праз Прыпяць, была зьнесеная лёдам – паведамляе афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА. Прадстаўнікі Міністэрства абароны заяўляюць, што пераправа будзе адноўленая на працягу дня.

Як паведаміў журналістам прэс-сакратар Мінабароны Ўладзімер Макараў, з-за рэзкага пахаладаньня па Прыпяці пачалі ісьці крыгі, якія сарвалі тросы, што трымалі пантонны мост. Да таго, як вайскоўцы адновяць канструкцыю, перавозіць людзей з аднаго берага на іншы будуць катэры Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Аўтамабілі пускаюць у аб’езд.

Пантонны мост даўжынёй 146 мэтраў быў наведзены Міністэрствам абароны й ратавальнікамі 10 сьнежня, каб часова замяніць стацыянарны аўтамабільны мост праз Прыпяць. За тры дні да гэтага ў адным з пралётаў моста ўтварылася расколіна, якая прывяла да прасяданьня канструкцыі.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт