Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы праходзіць адна з самых маштабных дабрачынных акцыяў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.01.2018 11:19
120 тысячаў валянцёраў па ўсёй краіне зьбіраюць грошы на лячэньне немаўлят.
Наклейка ў выглядзе сардэчка - сымбаль Вялікага аркетру сьвяточнай дапамогі. Наклейка ў выглядзе сардэчка - сымбаль Вялікага аркетру сьвяточнай дапамогі. PAP/Bartłomiej Zborowski

У Польшчы праходзіць адна з самых вялікіх дабрачынных акцыяў году – фінальны канцэрт Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі. На працягу дня 120 тысячаў валянцёраў зьбіраюць грошы на вуліцах польскіх гарадоў, а ўвечары ў Варшаве вядомыя музыкі ладзяць канцэрт. Грошы, сабраныя падчас акцыі, ідуць на закуп мэдыцынскага абсталяваньня для дзіцячых шпіталяў.

У гэтым годзе фонд «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» (Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy) зьбірае грошы на апаратуру, неабходную для дапамогі неданошаным дзецям. У мінулым годзе асноўнай мэтай збору сродкаў былі закупкі кардыялягічнай апаратуры. Вялікаму аркестру ўдалося сабраць 100 мільёнаў злотых – больш за 20 мільёнаў эўра.

Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі ладзіць дабрачынны збор грошай у другую нядзелю студзеня. Акцыі праходзяць ужо на працягу 26 гадоў. Фонд зьяўляецца адной з самых вядомых паважаных дабрачынных арганізацыяў Польшчы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт