Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ў Чэхіі: Другі тур будзе напружаным

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.01.2018 12:06
У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў сутыкнуцца цяперашні прэзыдэнт Мілаш Зэман і былы прэзыдэнт Акадэміі навук Іржы Драгаш.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман на ўчастку для галасаваньня. Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман на ўчастку для галасаваньня. PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Цяперашні прэзыдэнт Мілаш Зэман (Miloš Zeman) і былы прэзыдэнт Чэскай акадэміі навук Іржы Драгаш (Jiří Drahoš) памераюцца сіламі ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Чэхіі. Двухдзённае галасаваньне, якое прайшло ў пятніцу і суботу, не змагло вызначыць пераможцу, паколькі ніводзін з кандыдатаў не набраў 50% падтрымкі выбарцаў. Друг тур прэзыдэнцкай кампаніі пройдзе праз два тыдні.

У першым туры найбольшую колькасьць галасоў атрымаў сацыяліст Мілаш Зэман. За яго прагаласавалі 38,5 адсоткаў выбарцаў. На другім месцы апынуўся цэнтрыст Іржы Драгаш з 26,6 працэнтамі падтрымкі. Зэман атрымаў найбольшую колкасьць галасоў ва ўсіх выбарчых акругах, акрамя Прагі, але нідзе яго падтрымка не дасягнула 50%.

У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Чэхіі ключавое значэньне будзе мець яўка, а таксама здольнасьць Драгаша аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў іншых кандыдатаў. Палітычныя аглядальнікі прадказваюць вострую барацьбу. Ня выключана, што Зэман і Драгаш правядуць тэледэбаты. Дагэтуль цяперашні прэзыдэнт Чэхіі адмаўляюся ўдзельнічаць у публічных дыскусіях, аднак цяпер зьмяніў стратэгію.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт