Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прагназуюць чатырохпрацэнтны рост ВУП

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.01.2018 14:10
Сусьветны банк пераглядзеў прагнозы эканамічнага разьвіцьця Польшчы ў бок паляпшэньня.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Сусьветны банк выдаў чарговы аптымістычны прагноз наконт пэрспэктываў польскай эканомікі. Міжнародная фінансавая ўстанова нядаўна апублікавала даклад пра эканамічную сытуацыю ў сьвеце, у якім утрымліваюцца зьвесткі й наконт Польшчы.

Прагноз эканамічнага росту для Варшавы на 2018 год павышаны з 3,5% да 4%. Сусьветны банк таксама прадказвае, што ў 2019 годзе ВУП Польшчы вырасьце на 3,5%, а не на 3,2%, як меркавалася раней. Эканамічны рост у Польшчы выкліканы ростам спажываньня, які, у сваю чаргу, зьяўляецца вынікам добрай сытуацыі на рынку працы. Пры гэтым экспэрты Сусьветнага банку зьвяртаюць увагу на тое, што інвэстыцыі ў Польшчы растуць адносна нізкімі тэмпамі.

Даклад Global Economic Prospects публікуецца кожныя 6 месяцаў і зьяўляецца самым важным дасьледаваньнем Сусьветнага банку наконт пэрспэктываў сусьветнай эканомікі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт