Logo Polskiego Radia
Print

Продажы музыкі The Cranberries узьляцелі пасьля сьмерці салісткі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2018 09:58
Попыт на апошні альбом Something Else 2017 году вырас больш чым на 900 тыс. адсоткаў.
Салістка калектыву The Cranberries Далорэс ОʼРыардан Салістка калектыву The Cranberries Далорэс ОʼРыардан youtube.com/screen

Нечаканая сьмерць салісткі ірляндзкага калектыву The Cranberries Далорэс ОʼРыардан выклікала рэзкі рост продажаў альбомаў гурта. У прыватнасьці, попыт на апошні альбом калектыву Something Else, выпушчаны ў 2017 годзе, вырас больш чым на 900 тыс. адсоткаў.

Таксама назіраецца рост попыту на зборнікі Are You Listening?, Everybody Else Is Doing It і іншыя.

Далорэс ОʼРыардан памерла раптоўна ў панядзелак, 15 студзеня, ва ўзросьце 46 гадоў. Цела выканаўцы было знойдзена ў нумары гатэля ў Лёндане, куды яна прыбыла для запісу новай песьні.

У СМІ сьмерць сьпявачкі назвалі «невытлумачальнай».

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт