Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі генэрал: Расея – найбольшая пагроза для Эўропы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2018 18:48
«НАТО прадпрыме крокі для адпужваньня Крамля, беручы пад увагу праграму мадэрнізацыі УЗ РФ».
Старшыня аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў арміі ЗША генэрал Джозэф ДанфардСтаршыня аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў арміі ЗША генэрал Джозэф Данфардyoutube.com/screen

Амэрыканскі генэрал: Расея – найбольшая пагроза для Эўропы
Амэрыканскі генэрал Джозэф Данфард (Joseph Dunford) лічыць, што хопіць зірнуць на навейшую гісторыю Расеі й яе мілітарныя інвэстыцыі, і можна зразумець, што краіна нясе пагрозу Эўропе.
Джозэф Данфард, які зьяўляецца старшынём аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў арміі ЗША, прыбыў у Брусэль на паседжаньне Вайсковага камітэту НАТО.
Паводле амэрыканскага генэрала, Расея – гэта найбольшая пагроза для эўрапейскага кантынэнту. Ён сказаў, што Паўночнаатлянтычны пакт прадпрыме крокі для адпужваньня Крамля, беручы пад увагу ў тым ліку праграму мадэрнізацыі Ўзброеных сіл Расеі.
Джозэф Данфард нагадаў, што Масква мадэрнізуе ўсе роды войск – пачынаючы ад нуклеарных сіл і заканчваючы ваенна-марскім флётам. Паводле высокапастаўленага военачальніка, цягам апошніх дзесяці гадоў Расеі ўдалося правесьці пэўную мадэрнізацыю ўсёй арміі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт