Logo Polskiego Radia
Print

Свабода слова ў Беларусі: лічбы за 2017 год не даюць аптымізму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2018 12:01
БАЖ адзначае рэзкае пагаршэньне становішча правоў журналістаў у параўнаньні з папярэднімі гадамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Свабода слова ў Беларусі: лічбы за 2017 год не даюць аптымізму
БАЖ адзначае рэзкае пагаршэньне становішча правоў журналістаў у параўнаньні з папярэднімі гадамі.
16 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла вынікі аналізу сытуацыі са свабодай слова ў Беларусі ў 2017 годзе. Падчас яе старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і кіраўнік юрыдычнага накірунку арганізацыі Алег Агееў адзначылі рэзкае пагаршэньне становішча правоў журналістаў у параўнаньні зь некалькімі папярэднімі гадамі.
„Калі праглядзець статыстыку, то ў 2017 годзе мы адзначаем 101 затрыманьне журналістаў. Гэта найбольшая колькасьць пасьля крызыснага 2011 году, калі было зафіксавана 167 затрыманьняў. Прычым абсалютная большасьць мінулагодніх затрыманьняў адбылася ў сакавіку, у пэрыяд, калі ў краіне праходзілі акцыі пратэсту. І з гэтай колькасьці мы адзначаем 12 арыштаў, калі журналістам прыходзілася праводзіць пад вартай да 25 сутак”, - адзначыў Бастунец.
Адначасова з затрыманьнямі праваахоўныя органы працягвалі практыку пакараньня штрафамі журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ. Прычым пасьля сканчэньня пратэстнай хвалі такая практыка не спынілася.
„Колькасьць канфліктных сытуацый паміж журналістамі і ўладамі ў 2017 годзе большая, чым за ўсе тры мінулыя гады разам узятыя. Так, з 2014 па 2016 год агулам было 48 штрафаў журналістам за так званую „працу без акрэдытацыі”, а ў 2017 годзе – 69 штрафаў. Агульная колькасьць канфліктаў па затрыманьнях і штрафах разам – 170”, - паведаміў кіраўнік БАЖ.
Таксама Андрэй Бастунец узгадаў тры крымінальныя справы супраць беларускіх аўтараў, якія супрацоўнічалі з расейскімі выданьнямі, у тым ліку й зь інфармацыйным агенцтвам Regnum, і якіх абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
Старшыня БАЖ адзначыў, што ў цэнтры ўвагі арганізацыі таксама знаходзяцца магчымыя зьмены ў заканадаўстве аб сродках масавай інфармацыі. Паводле Бастунца, хутчэй за ўсё гэтыя зьмены будуць тычыцца сацыяльных сетак і інтэрнэт-рэсурсаў, аднак ніякіх дакладных зьвестак пра гэтыя зьмены БАЖ пакуль ня мае.
БАЖ і Беларускі Хельсінскі камітэт падрыхтавалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай абавязаць заканадаўчыя суб’екты ліквідаваць прабелы ў заканадаўстве, якія зараз дазваляюць беспадстаўна прымяняць артыкул 22.9 КаАП. Зварот будзе накіраваны ў бліжэйшыя два тыдні.
spring96.org/аз

16 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла вынікі аналізу сытуацыі са свабодай слова ў Беларусі ў 2017 годзе.

Падчас яе старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і кіраўнік юрыдычнага накірунку арганізацыі Алег Агееў адзначылі рэзкае пагаршэньне становішча правоў журналістаў у параўнаньні зь некалькімі папярэднімі гадамі.

„Калі праглядзець статыстыку, то ў 2017 годзе мы адзначаем 101 затрыманьне журналістаў. Гэта найбольшая колькасьць пасьля крызыснага 2011 году, калі было зафіксавана 167 затрыманьняў. Прычым абсалютная большасьць мінулагодніх затрыманьняў адбылася ў сакавіку, у пэрыяд, калі ў краіне праходзілі акцыі пратэсту. І з гэтай колькасьці мы адзначаем 12 арыштаў, калі журналістам прыходзілася праводзіць пад вартай да 25 сутак”, - адзначыў Бастунец.

Адначасова з затрыманьнямі праваахоўныя органы працягвалі практыку пакараньня штрафамі журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ. Прычым пасьля сканчэньня пратэстнай хвалі такая практыка не спынілася.

„Колькасьць канфліктных сытуацый паміж журналістамі і ўладамі ў 2017 годзе большая, чым за ўсе тры мінулыя гады разам узятыя. Так, з 2014 па 2016 год агулам было 48 штрафаў журналістам за так званую „працу без акрэдытацыі”, а ў 2017 годзе – 69 штрафаў. Агульная колькасьць канфліктаў па затрыманьнях і штрафах разам – 170”, - паведаміў кіраўнік БАЖ.

Таксама Андрэй Бастунец узгадаў тры крымінальныя справы супраць беларускіх аўтараў, якія супрацоўнічалі з расейскімі выданьнямі, у тым ліку й зь інфармацыйным агенцтвам Regnum, і якіх абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.

Старшыня БАЖ адзначыў, што ў цэнтры ўвагі арганізацыі таксама знаходзяцца магчымыя зьмены ў заканадаўстве аб сродках масавай інфармацыі. Паводле Бастунца, хутчэй за ўсё гэтыя зьмены будуць тычыцца сацыяльных сетак і інтэрнэт-рэсурсаў, аднак ніякіх дакладных зьвестак пра гэтыя зьмены БАЖ пакуль ня мае.

БАЖ і Беларускі Хельсінскі камітэт падрыхтавалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай абавязаць заканадаўчыя суб’екты ліквідаваць прабелы ў заканадаўстве, якія зараз дазваляюць беспадстаўна прымяняць артыкул 22.9 КаАП. Зварот будзе накіраваны ў бліжэйшыя два тыдні.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт