Logo Polskiego Radia
Print

Артыкул 7 Дамовы аб ЭЗ – тэма візыту кіраўніка МЗС Польшчы ў Бэрліне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2018 12:35
Візыт у Бэрлін зьяўляецца другой замежнай паездкай новага кіраўніка польскай дыпляматыі Яцэка Чапутовіча.
Артыкул 7 Дамовы аб ЭЗ – тэма візыту кіраўніка МЗС Польшчы ў Бэрліне.Артыкул 7 Дамовы аб ЭЗ – тэма візыту кіраўніка МЗС Польшчы ў Бэрліне. PAP/EPA/HAYOUNG JEON

Артыкула 7 Дамовы аб ЭЗ – тэма візыту кіраўніка МЗС Польшчы ў Бэрліне
Візыт у Бэрлін зьяўляецца другой замежнай паездкай новага кіраўніка польскай дыпляматыі Яцэка Чапутовіча.
Двухбаковыя адносіны, будучыня Эўразьвязу, новы бюджэт ЭЗ, брэксіт, міграцыйны крызыс, бясьпека, а таксама ажыцьцяўленьне ў дачыненьні да Польшчы артыкула 7 Дамовы аб Эўразьвязе – гэта некаторыя тэмы сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы й Нямеччыны Яцэка Чапутовіча (Jacek Czaputowicz) й Зыгмара Габрыэля ў Бэрліне.
Як адзначае польскае МЗС, візыт кіраўніка польскай дыпляматыі ў сталіцы Нямеччыны зьяўляецца доказам зацікаўленьня польскага ўраду ў паглыбленьні палітычнага дыялёгу зь Нямеччынай.
Раней па запрашэньні Фонду Кэрбэра польскі міністар удзельнічаў у сустрэчы з групай нямецкіх экспэртаў па пытаньнях міжнароднай палітыкі. Кіраўнік польскай дыпляматыі пазнаёміў іх з прыярытэтамі замежнай палітыкі Польшчы.
У другой палове дня Яцэк Чапутовіч сустрэнецца таксама са старшынём Бундэстагу былым міністрам фінансаў Вольфгангам Шойбле, а таксама з кіраўніком Камісіі па замежных справах палаты Норбэртам Ротгэнам.
Візыт у Бэрлін зьяўляецца другой замежнай паездкай новага кіраўніка польскай дыпляматыі. У панядзелак Яцэк Чапутовіч наведаў Балгарыю, якая ад пачатку года старшынствуе ў Радзе ЭЗ.
З Бэрліну польскі міністар адправіцца ў Нью-Ёрк.
аз

Двухбаковыя адносіны, будучыня Эўразьвязу, новы бюджэт ЭЗ, брэксіт, міграцыйны крызыс, бясьпека, а таксама ажыцьцяўленьне ў дачыненьні да Польшчы артыкула 7 Дамовы аб Эўразьвязе – гэта некаторыя тэмы сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы й Нямеччыны Яцэка Чапутовіча (Jacek Czaputowicz) й Зыгмара Габрыэля ў Бэрліне.

Як адзначае польскае МЗС, візыт кіраўніка польскай дыпляматыі ў сталіцы Нямеччыны зьяўляецца доказам зацікаўленьня польскага ўраду ў паглыбленьні палітычнага дыялёгу зь Нямеччынай.

Раней па запрашэньні Фонду Кэрбэра польскі міністар удзельнічаў у сустрэчы з групай нямецкіх экспэртаў па пытаньнях міжнароднай палітыкі. Кіраўнік польскай дыпляматыі пазнаёміў іх з прыярытэтамі замежнай палітыкі Польшчы.

У другой палове дня Яцэк Чапутовіч сустрэнецца таксама са старшынём Бундэстагу, былым міністрам фінансаў Вольфгангам Шойбле, а таксама з кіраўніком Камісіі па замежных справах палаты Норбэртам Ротгенам.

Візыт у Бэрлін зьяўляецца другой замежнай паездкай новага кіраўніка польскай дыпляматыі. У панядзелак Яцэк Чапутовіч наведаў Балгарыю, якая ад пачатку году старшынюе ў Радзе ЭЗ.

З Бэрліну польскі міністар адправіцца ў Нью-Ёрк.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт