Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда ў ААН: Польшча зробіць усё, каб сьвет быў больш бясьпечным

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.01.2018 11:45
  • А. Дуда ў ААН.mp3
Польскі прэзыдэнт прыняў удзел у дэбаце, прысьвечанай зброі масавага зьнішчэньня.
PAP/EPA/JUSTIN LANE

Польшча заклікала ў ААН прытрымлівацца міжнароднага права. Пра гэта ў сядзібе арганізацыі гаварыў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда. Ён прыняў удзел у дэбаце, прысьвечанай зброі масавага зьнішчэньня. Гэта быў першы выступ Анджэй Дуды на форум ААН з часу, калі Польшчы стала непастаянным чальцом Рады бясьпекі.
Непастаянным чальцом Польшча зьяўляецца з пачатку студзеня. Гэтую функцыю краіна будзе выконваць два гады. У траўні Варшава пяройме месячнае старшынства ў Радзе бясьпекі ААН. У гэтым часе адбудзецца чарговы візыт Анджэй Дуды ў Нью-Ёрк.
У дэбаце прынялі ўдзел прадстаўнікі 15 краін. Арганізатарам сустрэчы быў Казахстан.
Анджэй Дуда казаў, што міжнародная салідарнасьць вымагае ад усіх краін выконваньня міжнародных законаў. Прэзыдэнт казаў, што ўжо сама падрыхтоўка да агрэсіі зьяўляецца парушэньнем гэтага права.
А. Дуда: Ня толькі агрэсія, але таксама кожная спроба зрабіць крок у напрамку агрэсіі павінна быць ацэнена як парушэньне міжнародных нормаў, бо такія паводзіны вядуць да зьнішчэньня шляхетнай ідэі мірнага суіснаваньня дзяржаваў.
Польскі прэзыдэнт заклікаў Раду бясьпекі ААН стрымаць распаўсюджваньне ў сьвеце нуклеарнай і зброі масавага зьнішчэньня. Анджэй Дуда казаў, што абавязкам Рады бясьпекі ААН зьяўляецца эфэктыўная дзейнасьць на карысьць нераспаўсюджаньня ўзбраеньняў такога тыпу. Ён падкрэсьліваў, што гэта адна з найбольшых пагроз сучаснага сьвету. Анджэй Дуда даў зразумець, што ён меў на ўвазе найперш Паўднёвую Карэю, а таксама Расею ў кантэксьце агрэсіі ва Ўкраіне.
А. Дуда: Апошнія падзеі ў Паўночнай Карэі, нявыкананыя абяцаньні ў дачыненьні да Ўкраіны, дыскусія вакол нуклеарнага пагадненьня з Іранам, а таксама пагрозы з боку тэрарыстычных груповак паказалі, што справа стрыманьня нуклеарнай зброі зьяўляецца вельмі важнай. Гаворка ідзе ня толькі пра ваенныя нуклеарныя магчымасьці, але таксама пра хімічную і біялягічную зброю, балістычныя ракеты.
Сытуацыя вакол Паўночнай Карэі і яе апошнія ракетныя выпрабаваньні сталі цэнтрам дыскусіі на форум Рады бясьпекі ААН. Усе краіны пагадзіліся, што сытуацыя зьяўляецца вельмі небясьпечнай. Пры гэтым генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прызнаў, што паявілася надзея на мірнае вырашэньне канфлікту. «Мяне радуе рашэньне КНДР аб удзеле ў зімовых алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. Нам трэба будаваць будучыню менавіта на такіх знаках надзеі і ўзмацняць дыпляматычныя высілкі, каб мірным шляхам нуклеарна раззброіць Карэйскую паўвыспу», – гаварыў Гутэрыш.
У сваёй прамове Анджэй Дуда даваў довады таго, што міжнародны трактат аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня, прыняты ў 1968 годзе, зьяўляецца адзіным вырашэньнем праблемы. Ён аднак прызнаў, што дакумэнт зьяўляецца неэфэктыўным.
А. Дуда: Хоць трактат дазваляе яго падпісантам выкарыстоўваць нуклеарную зброю ў мірных мэтах, то праверачныя працэдуры абапіраюцца на добраахвотнай супрацы і ўзаемным даверы. Але, як паказала гісторыя, сьветам не кіруюць джэнтэльмэнскія пагадненьні. У практыцы сусьветнымі справамі надзвычай часта займаюцца людзі, якіх можна назваць кім заўгодна, але не джэнтэльмэнамі.
Польскі прэзыдэнт заявіў, што ў справе зброі масавага зьнішчэньня Польшча зробіць усё, што можа, каб сьвет быў больш бясьпечным. Анджэй Дуда выказаў спадзяваньне, што высілкі міжнароднай супольнасьці прынясуць чаканыя эфэкты. Прэзыдэнт дадаў, што асабліва важным у гэтым кантэксьце зьяўляюцца Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі, якія павінны прайсьці ў мірнай атмасфэры.
Галоўнай мэтай чалецтва Польшчы ў Радзе бясьпекі ААН зьяўляецца аказаньне націску ў выкананьні міжнароднага права. Пасьля дэбаты прэзыдэнт сказаў журналістам, што працы Польшчы ў ААН будуць засяроджаныя менавіта на міжнародным праве. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што сусьветныя праблемы бясьпекі зьяўляюцца таксама праблемамі Польшчы. Прэзыдэнт выказаў спадзяваньне, што палякі зробяць свой уклад у мір у сьвеце.
У Нью-Ёрку кіраўнік Польшчы сустрэўся з прэзыдэнтам Казахстану, генэральным сакратаром ААН і амбасадарамі краін ЭЗ, якія працуюць пры ААН.

Польшча заклікала ў ААН прытрымлівацца міжнароднага права. Пра гэта ў сядзібе арганізацыі гаварыў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда. Ён прыняў удзел у дэбаце, прысьвечанай зброі масавага зьнішчэньня. Гэта быў першы выступ Анджэй Дуды на форум ААН з часу, калі Польшчы стала непастаянным чальцом Рады бясьпекі.

Непастаянным чальцом Польшча зьяўляецца з пачатку студзеня. Гэтую функцыю краіна будзе выконваць два гады. У траўні Варшава пяройме месячнае старшынства ў Радзе бясьпекі ААН. У гэтым часе адбудзецца чарговы візыт Анджэй Дуды ў Нью-Ёрк.

У дэбаце прынялі ўдзел прадстаўнікі 15 краін. Арганізатарам сустрэчы быў Казахстан.

Анджэй Дуда казаў, што міжнародная салідарнасьць вымагае ад усіх краін выконваньня міжнародных законаў. Прэзыдэнт казаў, што ўжо сама падрыхтоўка да агрэсіі зьяўляецца парушэньнем гэтага права.

А. Дуда: Ня толькі агрэсія, але таксама кожная спроба зрабіць крок у напрамку агрэсіі павінна быць ацэнена як парушэньне міжнародных нормаў, бо такія паводзіны вядуць да зьнішчэньня шляхетнай ідэі мірнага суіснаваньня дзяржаваў.

Польскі прэзыдэнт заклікаў Раду бясьпекі ААН стрымаць распаўсюджваньне ў сьвеце нуклеарнай і зброі масавага зьнішчэньня. Анджэй Дуда казаў, што абавязкам Рады бясьпекі ААН зьяўляецца эфэктыўная дзейнасьць на карысьць нераспаўсюджаньня ўзбраеньняў такога тыпу. Ён падкрэсьліваў, што гэта адна з найбольшых пагроз сучаснага сьвету. Анджэй Дуда даў зразумець, што ён меў на ўвазе найперш Паўднёвую Карэю, а таксама Расею ў кантэксьце агрэсіі ва Ўкраіне.

А. Дуда: Апошнія падзеі ў Паўночнай Карэі, нявыкананыя абяцаньні ў дачыненьні да Ўкраіны, дыскусія вакол нуклеарнага пагадненьня з Іранам, а таксама пагрозы з боку тэрарыстычных груповак паказалі, што справа стрыманьня нуклеарнай зброі зьяўляецца вельмі важнай. Гаворка ідзе ня толькі пра ваенныя нуклеарныя магчымасьці, але таксама пра хімічную і біялягічную зброю, балістычныя ракеты.

/

Сытуацыя вакол Паўночнай Карэі і яе апошнія ракетныя выпрабаваньні сталі цэнтрам дыскусіі на форум Рады бясьпекі ААН. Усе краіны пагадзіліся, што сытуацыя зьяўляецца вельмі небясьпечнай. Пры гэтым генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прызнаў, што паявілася надзея на мірнае вырашэньне канфлікту.

«Мяне радуе рашэньне КНДР аб удзеле ў зімовых алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. Нам трэба будаваць будучыню менавіта на такіх знаках надзеі і ўзмацняць дыпляматычныя высілкі, каб мірным шляхам нуклеарна раззброіць Карэйскую паўвыспу», – гаварыў Гутэрыш.

У сваёй прамове Анджэй Дуда даваў довады таго, што міжнародны трактат аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня, прыняты ў 1968 годзе, зьяўляецца адзіным вырашэньнем праблемы. Ён аднак прызнаў, што дакумэнт зьяўляецца неэфэктыўным.

А. Дуда: Хоць трактат дазваляе яго падпісантам выкарыстоўваць нуклеарную зброю ў мірных мэтах, то праверачныя працэдуры абапіраюцца на добраахвотнай супрацы і ўзаемным даверы. Але, як паказала гісторыя, сьветам не кіруюць джэнтэльмэнскія пагадненьні. У практыцы сусьветнымі справамі надзвычай часта займаюцца людзі, якіх можна назваць кім заўгодна, але не джэнтэльмэнамі.

Польскі прэзыдэнт заявіў, што ў справе зброі масавага зьнішчэньня Польшча зробіць усё, што можа, каб сьвет быў больш бясьпечным. Анджэй Дуда выказаў спадзяваньне, што высілкі міжнароднай супольнасьці прынясуць чаканыя эфэкты. Прэзыдэнт дадаў, што асабліва важным у гэтым кантэксьце зьяўляюцца Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі, якія павінны прайсьці ў мірнай атмасфэры.

Галоўнай мэтай чалецтва Польшчы ў Радзе бясьпекі ААН зьяўляецца аказаньне націску ў выкананьні міжнароднага права. Пасьля дэбаты прэзыдэнт сказаў журналістам, што працы Польшчы ў ААН будуць засяроджаныя менавіта на міжнародным праве. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што сусьветныя праблемы бясьпекі зьяўляюцца таксама праблемамі Польшчы. Прэзыдэнт выказаў спадзяваньне, што палякі зробяць свой уклад у мір у сьвеце.

У Нью-Ёрку кіраўнік Польшчы сустрэўся з прэзыдэнтам Казахстану, генэральным сакратаром ААН і амбасадарамі краін ЭЗ, якія працуюць пры ААН.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт