Logo Polskiego Radia
Print

Беларус трапіўся на катрабандзе ікон на польска-беларускай мяжы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.01.2018 10:30
За кантрабанду прадметаў, якія ўяўляюць гістарычную й мастацкую каштоўнасьць, яму пагражае іх канфіскацыя й штраф у судовым парадку.

Польскія мытнікі затрымалі на польска-беларускай мяжы дзьве старыя іконы, якія ўяўляюць гістарычную й мастацкую каштоўнасьць, паведамляе Мытна-падатковая служба Польшчы.
На аўтапераходзе "Полаўцы" (беларускі бок - КПП "Пясчатка") падчас дагляду легкавога аўтамабіля пры ўезьдзе ў Польшчы супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы знайшлі дзьве іконы. Адна з ікон была схаваная ў каробцы ад цукерак, а іншая - у спэцыяльна вырабленай драўлянай скрынцы.
Аўтамабілем кіраваў 52-гадовы грамадзянін Беларусі. За кантрабанду прадметаў, якія ўяўляюць гістарычную й мастацкую каштоўнасьць, мужчыне пагражае іх канфіскацыя й штраф у судовым парадку.
Паводле экспэртаў, іконы хутчэй за ўсё паходзяць з Расеі. Адна зь іх датуецца канцом 18-га стагодзьдзя, а другая - другой паловай 19-га.
фота: Мытна-падатковая служба Польшчы

Польскія мытнікі затрымалі на польска-беларускай мяжы дзьве старыя іконы, якія ўяўляюць гістарычную й мастацкую каштоўнасьць, паведамляе Мытна-падатковая служба Польшчы.

На аўтапераходзе "Полаўцы" (беларускі бок - КПП "Пясчатка") падчас дагляду легкавога аўтамабіля пры ўезьдзе ў Польшчу супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы знайшлі дзьве іконы. Адна з ікон была схаваная ў каробцы ад цукерак, а іншая - у спэцыяльна вырабленай драўлянай скрынцы.

Аўтамабілем кіраваў 52-гадовы грамадзянін Беларусі. За кантрабанду прадметаў, якія ўяўляюць гістарычную й мастацкую каштоўнасьць, мужчыне пагражае іх канфіскацыя й штраф у судовым парадку.

Паводле экспэртаў, іконы хутчэй за ўсё паходзяць з Расеі. Адна зь іх датуецца канцом 18-га стагодзьдзя, а другая - другой паловай 19-га.

фота: Мытна-падатковая служба Польшчы

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт