Logo Polskiego Radia
Print

Ёсьць першыя затрыманыя ў сувязі з нэанацысцкімі інцыдэнтамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2018 11:40
Ва ўдзельнікаў сьвяткаваньня дня народзін Адольфа Гітлера знойдзены нацысцкія матэрыялы і зброя.
Кадр з рэпартажа тэлеканалу TVN

Ёсьць першыя затрыманыя ў сувязі з нэанацысцкімі інцыдэнтамі на Сылезіі. У дамах удзельнікаў сьвяткаваньня дня народзін Адольфа Гітлера пракуратура знайшла сьцягі, бэйджы, пагоны з нацысцкай сымболікай, а таксама зброю і амуніцыю.
Сабраныя матэрыялы могуць быць прычынай для дэлегалізацыі таварыства «Гонар і сучаснасьць», заснавальнік якога арганізаваў сьвяткаваньне народзін Гітлера. Запіс імпрэзы скрытай камэрай паказала ў сваім эфіры тэлевізія TVN. Адразу пасьля выйсьця перадачы ў эфір генэральны пракурор Польшчы загадаў распачаць сьледзтва ў справе публічнай прапаганды таталітарнай сыстэмы. Вобшукі адбыліся адразу, а затрыманыя асобы былі зьдзіўленыя акцыяй службаў і не пасьпелі схаваць доказы.
Паводле ўступнай інфармацыі, затрыманыя тры асобы. У аднаго з удзельніка нэанацысцкай імпрэзы знойдзеная зброя, а ў двух амуніцыя. У выніку вобшуку знойдзеныя таксама прадметы і публікацыі нацысцкага характару.

Ёсьць першыя затрыманыя ў сувязі з нэанацысцкімі інцыдэнтамі на Сылезіі. У дамах удзельнікаў сьвяткаваньня дня народзін Адольфа Гітлера пракуратура знайшла сьцягі, бэйджы, пагоны з нацысцкай сымболікай, а таксама зброю і амуніцыю.

Сабраныя матэрыялы могуць быць прычынай для дэлегалізацыі таварыства «Гонар і сучаснасьць», заснавальнік якога арганізаваў сьвяткаваньне народзін Гітлера.

Запіс імпрэзы скрытай камэрай паказала ў сваім эфіры тэлевізія TVN. Адразу пасьля выйсьця перадачы ў эфір генэральны пракурор Польшчы загадаў распачаць сьледзтва ў справе публічнай прапаганды таталітарнай сыстэмы. Вобшукі адбыліся адразу, а затрыманыя асобы былі зьдзіўленыя акцыяй службаў і не пасьпелі схаваць доказы.

Паводле ўступнай інфармацыі, затрыманыя тры асобы. У аднаго з удзельніка нэанацысцкай імпрэзы знойдзеная зброя, а ў двух амуніцыя. У выніку вобшуку знойдзеныя таксама прадметы і публікацыі нацысцкага характару.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт