Logo Polskiego Radia
Print

Манаполія «Газпрома», НАТО, Украіна - тэмы амэрыканска-польскіх перамоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.01.2018 11:18
У суботу ў Варшаве дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан і прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі правядуць перамовы.
Матэвуш Маравецкі ў студыі Першага каналу Польскага радыёМатэвуш Маравецкі ў студыі Першага каналу Польскага радыёWojciech Kusiński/Polskie Radio

Ваеннае й энэргетычнае супрацоўніцтва знаходзіцца сярод асноўных тэм перамоваў прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага зь дзяржсакратаром ЗША Рэкс Тылерсанам, які прыбудзе ў Варшаву ў пятніцу, 26 студзеня. Пра гэта кіраўнік Кабміну Польшчы паведаміў у інтэрвію Польскаму радыё.
Паводле яго слоў, падчас перамоваў зь кіраўніком амэрыканскай дыпляматыі, якія пройдуць у суботу, ён зьверне асаблівую ўвагу на заплянаваную рэалізацыю газаправоду Nord Stream-2, які злучыць Расею й Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.
«Калі газаправод будзе пабудаваны, то транзыт газу праз Украіну будзе спынены. І дзяржсакратар ЗША павінен гэта разумець і ацаніць усе пагрозы й рызыкі, зьвязаныя з гэтым», – сказаў кіраўнік Кабміну Польшчы.
Пры гэтым Матэвуш Маравецкі дадаў, што ў пытаньнях энэргетыкі Злучаныя Штаты не спыняюцца на заявах. У якасьці прыкладу ён прывёў першыя падпісаныя сярэднетэрміновыя кантракты на пастаўку ў Польшчу амэрыканскага звадкаванага газу марскім шляхам.
Кіраўнік ураду падкрэсьліў, што Варшава знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Вашынгтонам у пытаньні скарачэньня манаполіі «Газпрома» й цэнавага дыктату Расеі ў дачыненьні да Эўропы. «Мы ўдзельнічаем у гэтым працэсе й хочам, каб іншыя партнэры таксама ў ім прымалі ўдзел», – сказаў ён.
Маравецкі таксама падкрэсьліў, што яшчэ адным важным пытаньнем падчас суботніх перамоваў з Рэксам Тылерсанам стане ўмацаваньне пастаяннай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў ва ўсходнеэўрапейскіх членах НАТО.

Ваеннае й энэргетычнае супрацоўніцтва знаходзіцца сярод асноўных тэм перамоваў прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага зь дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам, які прыбудзе ў Варшаву ў пятніцу, 26 студзеня. Пра гэта кіраўнік Кабміну Польшчы паведаміў у інтэрвію Польскаму радыё.

Паводле яго слоў, падчас перамоваў зь кіраўніком амэрыканскай дыпляматыі, якія пройдуць у суботу, ён зьверне асаблівую ўвагу на заплянаваную рэалізацыю газаправоду Nord Stream-2, які злучыць Расею й Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.

«Калі газаправод будзе пабудаваны, то транзыт газу праз Украіну будзе спынены. І дзяржсакратар ЗША павінен гэта разумець і ацаніць усе пагрозы й рызыкі, зьвязаныя з гэтым», – сказаў кіраўнік Кабміну Польшчы.

Пры гэтым Матэвуш Маравецкі дадаў, што ў пытаньнях энэргетыкі Злучаныя Штаты не спыняюцца на заявах. У якасьці прыкладу ён прывёў першыя падпісаныя сярэднетэрміновыя кантракты на пастаўку ў Польшчу амэрыканскага звадкаванага газу марскім шляхам.

Кіраўнік ураду падкрэсьліў, што Варшава знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Вашынгтонам у пытаньні скарачэньня манаполіі «Газпрома» й цэнавага дыктату Расеі ў дачыненьні да Эўропы. «Мы ўдзельнічаем у гэтым працэсе й хочам, каб іншыя партнэры таксама ў ім прымалі ўдзел», – сказаў ён.

Маравецкі таксама падкрэсьліў, што яшчэ адным важным пытаньнем падчас суботніх перамоваў з Рэксам Тылерсанам стане ўмацаваньне пастаяннай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў ва ўсходнеэўрапейскіх членах НАТО.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт