Logo Polskiego Radia
Print

Стаўка Гітлера «Воўчае логава» - штаб-кватэра монстра (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2018 07:12
  • Воўчае логава.mp3
73 гады таму быў аддадзены загад узарваць Wolfsschanze – галоўную стаўку фюрэра ва Ўсходняй Прусіі.
commons.wikimedia.org/Bundesarchiv/CC-BY-SA

73 гады таму быў аддадзены загад узарваць «Воўчае логава» – галоўную стаўку фюрэра й камандны комплекс Вярхоўнага камандаваньня Ўзброенымі сіламі Трэцяга Рэйху. Стаўка знаходзілася ў тагачаснай Усходняй Прусіі, сёньня – гэта тэрыторыя Польшчы.
«Воўчае логава» (Wolfsschanze) было разьмешчанае ў лясным масіве каля горада Растэнбург (сёньня – горад Кэнтшын Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы).
Будаўніцтва стаўкі пачалося ў 1939 годзе. «Воўчае логава» выкарыстоўвалася з 21 чэрвеня 1941 году (напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны) да 20 лістапада 1944 годе. Стаўка Wolfsschanze вядомая таксама тым, што тут 20 ліпеня 1944 году Кляўс фон Штаўфэнбэрг і Вэрнэр фон Хафтэн зьдзейсьнілі славутае пакушэньне на фюрэра, у выніку якога аднак Гітлер амаль не пацярпеў.
Комплекс быў схаваны ў лясным гушчары, ахоўваўся некалькімі кольцамі ўзмоцненай аховы. Для яго ўзьвядзеньня было выкарыстана больш за 50 тыс. кубамэтраў бэтону. Некаторыя сьцены мелі таўшчыню некалькіх мэтраў. Стаўка мела таксама прапагандысцкі характар, бо была высунутая найдалей на ўсход, у бок Савецкага Саюзу. Дывэрсанты ворага практычна не маглі да яе дабрацца, таму што акрамя аховы, тэрыторыя была пакрытая густым лесам, а вакол – балоты ды шматлікія азёры.
На будаўніцтве аб’ектаў працавала 30-50 тыс. чалавек, а будавала іх «Арганізацыя Тодта».
«Воўчае логава» – гэта больш за 80 бункераў і ўмацаваных збудаваньняў, якія былі разьмешчаныя на плошчы 250 га і акружаныя некалькі кольцамі загародаў з калючага дроту, міннымі палямі, назіральнымі вышкамі, кулямётнымі й зэнітнымі пазыцыямі. З Бэрлінам стаўку зьвязваў прамы тэлефонны кабэль, недалёка ад яе была чыгуначная станцыя й аэрадром. Для таго, каб «Воўчае логава» нельга было ўбачыць з паветра, выкарыстоўваліся макеты дрэваў і маскіровачная сетка.
Гітлер пакінуў «Воўчае логава» 20 лістапада 1944 году й пераехаў у стаўку пад Бэрлін. Адразу ж пасьля гэтага немцы пачалі ўзрываць аб’екты. Паводле гісторыкаў, для гэтага было выкарыстана каля 8 т тратылу. Тое, што засталося, было вырашана ўзарваць менавіта 73 гады таму – з 24 на 25 студзеня 1945 году. Вашай увазе фрагмэнт рэпартажу Польскага радыё з 1957 году.
Лес у гэтым месцы быў толькі прыкрыцьцём. Бэтон сягае вышынёй стогадовых дрэваў, цісьне на зямлю тысячамі тон, расьпіхвае дрэвы. Бэтон усюды: на зямлі, над зямлёй, пад зямлёй. Ён чарнее паўсюдна: пануры, глухі, нямы.
Лес парос крапівой. Ён жыве, хоць карэньнямі аплёў мінныя дэтанатары. Цяпер лес прыціх у чаканьні. Сапёры топчуць крапіву сантымэтар за сантымэтрам.
Расчыстка тэрыторыі ад мінным палёў працягвалася яшчэ шмат гадоў пасьля вайны – да 1956 году.
Цяпер на тэрыторыі «Воўчага логава», а дакладней таго, што ад яго засталося, музэй, які працуе круглы год. Тут таксама ўстаноўлены помнік удзельнікам загавару 20 ліпеня 1944 году.
Валеры Саўко

73 гады таму быў аддадзены загад узарваць «Воўчае логава» – галоўную стаўку фюрэра й камандны комплекс Вярхоўнага камандаваньня Ўзброенымі сіламі Трэцяга Рэйху. Стаўка знаходзілася ў тагачаснай Усходняй Прусіі, сёньня – гэта тэрыторыя Польшчы.

«Воўчае логава» (Wolfsschanze) было разьмешчанае ў лясным масіве каля горада Растэнбург (сёньня – горад Кэнтшын Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы). Будаўніцтва стаўкі пачалося ў 1939 годзе. «Воўчае логава» выкарыстоўвалася з 21 чэрвеня 1941 году (напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны) да 20 лістапада 1944 годе.

Стаўка Wolfsschanze вядомая таксама тым, што тут 20 ліпеня 1944 году Кляўс фон Штаўфэнбэрг і Вэрнэр фон Хафтэн зьдзейсьнілі славутае пакушэньне на фюрэра, у выніку якога аднак Гітлер амаль не пацярпеў.

Жаўнер
Жаўнер дэманструе зьнішчаныя ў выніку замаху штаны Гітлера/commons.wikimedia.org/Bundesarchiv/CC-BY-SA

Комплекс быў схаваны ў лясным гушчары, ахоўваўся некалькімі кольцамі ўзмоцненай аховы. Для яго ўзьвядзеньня было выкарыстана больш за 50 тыс. кубамэтраў бэтону. Некаторыя сьцены мелі таўшчыню некалькіх мэтраў. Стаўка мела таксама прапагандысцкі характар, бо была высунутая найдалей на ўсход, у бок Савецкага Саюзу. Дывэрсанты ворага практычна не маглі да яе дабрацца, таму што акрамя аховы, тэрыторыя была пакрытая густым лесам, а вакол – балоты ды шматлікія азёры.

На будаўніцтве аб’ектаў працавала 30-50 тыс. чалавек, а будавала іх «Арганізацыя Тодта».«Воўчае логава» – гэта больш за 80 бункераў і ўмацаваных збудаваньняў, якія былі разьмешчаныя на плошчы 250 га і акружаныя некалькі кольцамі загародаў з калючага дроту, міннымі палямі, назіральнымі вышкамі, кулямётнымі й зэнітнымі пазыцыямі. З Бэрлінам стаўку зьвязваў прамы тэлефонны кабэль, недалёка ад яе была чыгуначная станцыя й аэрадром. Для таго, каб «Воўчае логава» нельга было ўбачыць з паветра, выкарыстоўваліся макеты дрэваў і маскіровачная сетка.

Некаторыя
Некаторыя аб'екты захаваліся па сёньняшні дзень/commons.wikimedia.org/Przemyslaw 'Blueshade' Idzkiewicz/GFDL CC BY-SA 3.0


Гітлер пакінуў «Воўчае логава» 20 лістапада 1944 году й пераехаў у стаўку пад Бэрлін. Адразу ж пасьля гэтага немцы пачалі ўзрываць аб’екты. Паводле гісторыкаў, для гэтага было выкарыстана каля 8 т тратылу. Тое, што засталося, было вырашана ўзарваць менавіта 73 гады таму – з 24 на 25 студзеня 1945 году. Вашай увазе фрагмэнт рэпартажу Польскага радыё з 1957 году.

Лес у гэтым месцы быў толькі прыкрыцьцём. Бэтон сягае вышынёй стогадовых дрэваў, цісьне на зямлю тысячамі тон, расьпіхвае дрэвы. Бэтон усюды: на зямлі, над зямлёй, пад зямлёй. Ён чарнее паўсюдна: пануры, глухі, нямы.

Лес парос крапівой. Ён жыве, хоць карэньнямі аплёў мінныя дэтанатары. Цяпер лес прыціх у чаканьні. Сапёры топчуць крапіву сантымэтар за сантымэтрам.

Расчыстка тэрыторыі ад мінным палёў працягвалася яшчэ шмат гадоў пасьля вайны – да 1956 году.

Цяпер на тэрыторыі «Воўчага логава», а дакладней таго, што ад яго засталося, музэй, які працуе круглы год. Тут таксама ўстаноўлены помнік удзельнікам загавару 20 ліпеня 1944 году.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт