Logo Polskiego Radia
Print

Каталіцкі Касьцёл залікаў маліцца за ахвяраў Галакосту

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.01.2018 14:05
27 студзеня адзначаецца дзень памяці ахвяраў нацысцкага генацыду.
Niemiecki obóz koncentracyjny Auschwitz-Birkenau Niemiecki obóz koncentracyjny Auschwitz-Birkenau pixabay.com/Public Domain/CC0

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. 13 гадоў таму Арганізацыя Аб’ядняных нацыяў выбрала гэтую дату для ўшанаваньня памяці габрэяў і цыганоў, забітых падчас Другой сусьветнай вайны нацысцкай Германіяй.

Каталіцкі Касьцёл заклікае прыгадаць ахвяраў Галакосту і маліцца за іх – аб’явіў прэс-сакратар Эпіскапату Польшчы Павал Рытэль-Адрыянік (Paweł Rytel-Andrianik).

27 студзеня было абранае датай ушанаваньня памяці ахвяраў генацыду таму, што ў гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная Армія вызваліла нацысцкі канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц-Біркенаў. У знак памяці пра ахвяраў жахлівага злачынства Каталіцкі Касьцёл параіў запаліць сьвечку а 18 гадзіне. Менавіта ў гэтую гадзіну савецкія жаўнеры ўвайшлі на тэрыторыю лягера сьмерці Аўшвіц.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт