Logo Polskiego Radia
Print

Мілаш Зэман пераабраны прэзыдэнтам Чэхіі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.01.2018 16:19
Ён атрымаў амаль 52% падтрымкі выбаршчыкаў.
Мілаш Зэман на ўчастку для галасаваньня, 26 студзеня 2018 г.Мілаш Зэман на ўчастку для галасаваньня, 26 студзеня 2018 г.PAP/EPA/FILIP SINGER

Сацыял-дэмакрат Мілаш Зэман пераабраны на пасаду прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі. Такія дадзеныя агучыла Цэнтральная выбарчая камісія пасьля падліку галасоў у практычна ўсіх выбарчых акругах краіны.

За Зэмана прагаласавалі 51,95% выбаршчыкаў. Яго супернік – лібэрал і ўнівэрсытэцкі выкладчык Іржы Драгаш - атрымаў 48,04% галасоў. Паводле папярэдніх дадзеных, у выбарах прынялі ўдзел 66% грамадзянаў. Іршы Драгаш перамог толькі ў трох рэгіёнах краіны, у тым ліку ў сталіцы Празе. Зэмана падтрымала большасьць жыхароў 11 рэгіёнаў Чэхіі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт