Logo Polskiego Radia
Print

Ізраіль крытыкуе польскі закон пра канцлягеры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.01.2018 12:04
Паводле закону, за фармулёўку "польскія канцлягеры" пагражае нават да 3 гадоў турмы.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Ізраіль крытыкуе польскі закон пра канцлягеры.
У пятніцу Сэйм Польшчы прыняў законапраект аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які прадугледжвае тры гады пазбаўленьня волі ці штраф за выкарыстаньне фармулёўкі тыпу “польскія лягеры сьмерці”. Паводле новага закону іх трэба называць “нямецкія канцлягеры”. Злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў і ўкраінскіх арганізацый, якія супрацоўнічалі з ІІІ Рэйхам, закон прыраўнівае да нацысцкіх і камуністычных злачынстваў.
Ізраіль асьцерагаецца, што новая норма будзе спрыяць адмаўленьню ролі Польшчы ў злачынствах супраць габрэяў. "Немагчыма зьмяніць гісторыю і нельга адмаўляць Галакост", - заявіў у суботу кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нэтаньяху. МЗС Ізраіля заклікаў Варшаву зьмяніць палажэньні законапраекта.
Польскі бок абараняе сваю пазыцыю. “Закон мае адну мэту – паказаць праўду пра жахлівыя злачынствы супраць палякаў, габрэяў і іншых народаў, якія ў ХХ стагодзьдзі былі ахвярамі таталітарызмаў – нямецкага назізму і савецкага камунізму”, - адказала ізраільскаму боку прэс-сакратар ураду Яанна Капціньска.
Справу пракамэнтаваў таксама прэм’ер-міністар Польчы Матэвуш Маравецкі, які на Твітэры напісаў: “Габрэі, палякі і ўсе ахвяры павінны зьберагаць памяць пра ўсіх, хто быў забіты нямецкімі нацыстамі. Аўшвіц-Біркэнаў – гэтя ня польская назва, а Arbeit Macht Frei – ня польскі сказ”.

У пятніцу Сэйм Польшчы прыняў законапраект аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які прадугледжвае тры гады пазбаўленьня волі ці штраф за выкарыстаньне фармулёўкі тыпу “польскія лягеры сьмерці”. Паводле новага закону іх трэба называць “нямецкія канцлягеры”. Злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў і ўкраінскіх арганізацый, якія супрацоўнічалі з ІІІ Рэйхам, закон прыраўнівае да нацысцкіх і камуністычных злачынстваў.

Ізраіль асьцерагаецца, што новая норма будзе спрыяць адмаўленьню ролі Польшчы ў злачынствах супраць габрэяў. "Немагчыма зьмяніць гісторыю і нельга адмаўляць Галакост", - заявіў у суботу кіраўнік урада Ізраіля Бэньямін Нэтаньяху. МЗС Ізраіля заклікаў Варшаву зьмяніць палажэньні законапраекта.

Польскі бок абараняе сваю пазыцыю. “Закон мае адну мэту – паказаць праўду пра жахлівыя злачынствы супраць палякаў, габрэяў і іншых народаў, якія ў ХХ стагодзьдзі былі ахвярамі таталітарызмаў – нямецкага назізму і савецкага камунізму”, - адказала ізраільскаму боку прэс-сакратар ураду Яанна Капціньска.

Справу пракамэнтаваў таксама прэм’ер-міністар Польчы Матэвуш Маравецкі, які на Твітэры напісаў: “Габрэі, палякі і ўсе ахвяры павінны зьберагаць памяць пра ўсіх, хто быў забіты нямецкімі нацыстамі. Аўшвіц-Біркэнаў – гэтя ня польская назва, а Arbeit Macht Frei – ня польскі сказ”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт