Logo Polskiego Radia
Print

Кент Харстэд: Шмат што з рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ ня зроблена

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.01.2018 08:56
Харстэд узначальваў місію кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЭ на апошніх прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ ня зроблена
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе ня будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі. Пра гэта ў інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 28 студзеня, сказаў намесьнік старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, спэцпрадстаўнік па Ўсходняй Эўропе Кент Харстэд. На гэтым тыдні ён наведваў Беларусь з візытам.
«АБСЭ ня будзе назіраць за правядзеньнем перадвыбарчай кампаніі і саміх выбараў. Аднак мы будзем сачыць, да якіх вынікаў яны прывядуць», – заявіў ён.
Швэдзкі палітык спадзяецца, што «мясцовыя назіральнікі будуць мець доступ як да выбарчых участкаў, так і да працэсу падліку галасоў».
«Мы таксама спадзяемся, што гэтая кампанія будзе жыцьцяздольнай. У ёй змогуць прыняць удзел усе жадаючыя актыўным і вольным чынам», – адзначыў Кент Харстэд.
Што тычыцца яго асабіста, то спэцпрадстаўнік ПА АБСЭ цікавіцца мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Ён абмяркоўваў «гэтае пытаньне» падчас гэтага візыту ў Менск.
Кент Харстэд узначальваў місію кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЭ на апошніх прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах у Беларусі.
Нагадаем, у заяве па выніках гэтага візыту ў Беларусь ён выказаў шкадаваньне, што працэс рэфармаваньня выбарчага заканадаўства ў краіне не прасоўваецца наперад, і заклікаў беларускія ўлады актывізаваць намаганьні па правядзеньні рэформаў.
«Я расчараваны, што шмат чаго ня зроблена для правядзеньня такой неабходнай выбарчай рэформы, і заклікаю актывізаваць намаганьні для таго, каб выбары ў 2020 годзе праводзіліся ў адпаведнасьці з новым і палепшаным заканадаўствам», – сказаў спэцпрадстаўнік. Ён заклікаў ЦВК актывізаваць намаганьні па выкананьні рэкамэндацый, зробленых Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ па выніках выбараў.
…..

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт