Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшоў Міжнародны дзень памяці аб ахвярах Галакосту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.01.2018 10:44
Месца ўрачыстасьці - Помнік героям гета, - зьяўляецца асаблівым месцам для габрэйскай супольнасьці.
PAP/Rafał Guz

Варшава: Міжнародны дзень памяці пра ахвяры Галакосту
Сёньня ля Помніка героям гета ў Варшаве пройдуць сьвяткаваньні Міжнароднага дня памяці пра ахвяры Галакосту. Прадстаўнікі дзяржаўных і лякальных уладаў, амбасад, розных веравызнаньняў ускладуць пад помнікам кветкі і памоляцца за забітых у час Галакосту.
«Мы павінны клапаціцца аб тым, каб памяць пра тыя падзеі захоўвалася. Мы павінна кшталтаваць веды маладога пакаленьня», – гаворыць Ганна Палуба з Фундацыі Шалом.
Яна падкрэсьлівае, што месца ўрачыстасьці, Помнік героям гета, зьяўляецца асаблівым месцам для габрэйская супольнасьці. Яно ўшаноўвае паўстанцаў у гета, якія збунтаваліся супраць немцаў.
Міжнародны дзень памяці пра ахвяры Галакосту ўстаноўлены ААН у 2005 годзе. Яго вызначылі на дзень вызваленьня канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў – 27 студзеня 1845 году.

Сёньня ля Помніка героям гета ў Варшаве пройдуць сьвяткаваньні Міжнароднага дня памяці пра ахвяр Галакосту. Прадстаўнікі дзяржаўных і лякальных уладаў, амбасад, розных веравызнаньняў ускладуць пад помнікам кветкі і памоляцца за забітых у час Галакосту.

«Мы павінны клапаціцца аб тым, каб памяць пра тыя падзеі захоўвалася. Мы павінна кшталтаваць веды маладога пакаленьня», – гаворыць Ганна Палуба з Фундацыі Шалом.

Яна падкрэсьлівае, што месца ўрачыстасьці, Помнік героям гета, зьяўляецца асаблівым месцам для габрэйскай супольнасьці. Яно ўшаноўвае паўстанцаў у гета, якія збунтаваліся супраць немцаў.

Міжнародны дзень памяці пра ахвяр Галакосту ўстаноўлены ААН у 2005 годзе. Яго вызначылі на дзень вызваленьня канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў – 27 студзеня 1845 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт