Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё стварыла сайт пра нямецкія канцэнтрацыйныя лягеры

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.01.2018 12:54
Гэта адказ на ілжывыя згадкі пра «польскія лягеры сьмерці», якія зьяўляюцца ў сусьветных СМІ.
З кампаніяй #GermanDeathCamps пазнаёміліся 180 млн чалавек.З кампаніяй #GermanDeathCamps пазнаёміліся 180 млн чалавек.Photo: polskieradio.pl

Польскае радыё стварыла новы інтэрнэт-сайт germandeathcamps.info. Як тлумачаць аўтары, стварэньне парталу – гэта адказ на ілжывыя згадкі пра «польскія лягеры сьмерці», якія рэгулярна зьяўляюцца ў сусьветных СМІ. На сайце сабраная інфармацыя пра лягеры зьнішчэньня, створаныя па ўсёй Эўропе нямецкімі нацыстамі.

На сайце апублікаваная мапа з самымі вялікімі лягерамі сьмерці, імёнамі іх камэндантаў, часам функцыянаваньня й колькасьцю ахвяраў.

/

На сайце таксама знаходзяцца аўдыёзапісы інтэрвію з колішнімі вязьнямі канцэнтрацыйных лягераў. На вэб-старонцы апублікаваная храналёгія нямецкай дзяржаўнасьці, фатаграфіі нацысцкіх злачынцаў, а таксама прыклады сучасных публікацыяў, у якіх гісторыя Другой сусьветнай Вайны прадстаўлена ў скажоным сьвятле.

/

На сайце можна знайсьці відэаінтэрвію з вядомымі польскімі, ізраільскімі і нямецкімі гісторыкамі, сярод якіх – апошні «паляўнічы на нацыстаў» Эфраім Зураф (Efraim Zuroff)

Сайт germandeathcamps.info мае тры моўныя вэрсіі – польскую, нямецкую і ангельскую. На пыдрыхтоўку сайту пайшло пяць месяцаў.

Polskieradio.pl/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт