Logo Polskiego Radia
Print

Палякі пройдуць маршам па Вільні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.01.2018 16:31
Шэсьце з нагоды Дня польскай нацыянальнай меншасьці арганізоўвае Саюз палякаў у Летуве.
ВільняВільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі пройдуць маршам па Вільні
Шэсьце з нагоды Дня польскай нацыянальнай меншасьці арганізоўвае Саюз палякаў у Летуве.
Саюз палякаў у Летуве плянуе правесьці 5 траўня бягучага году ўрачыстае шэсьце па вуліцах Вільні. Марш пройдзе з нагоды Дня польскай нацыянальнай меншасьці й палякаў замежжа, а таксама стагодзьдзя незалежнасьці Польшчы й Летувы.
Арганізаваць шэсьце вуліцамі Вільні вырашыла Вярхоўная рада Саюзу палякаў у Летуве. Такія шэсьці ладзяцца кожныя некалькі гадоў з нагоды Дня польскай нацыянальнай меншасьці й палякаў замежжа, які выпадае 2 траўня.
Сёлетняе шэсьце традыцыйна закончыцца ўрачыстай імшой у Вострай браме.
Дакладная праграма сьвяткаваньня Дня польскай нацыянальнай меншасьці й палякаў замежжа й стагодзьдзя незалежнасьці Польшчы й Летувы будзе абвешчаная пазьней.
Як падкрэсьліваюць арганізатары шэсьця, такім чынам палякі ў Летуве хочуць прадэманстраваць сваю прысутнасьць у краіне й прыналежнасьць да польскай нацыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт