Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына абараняецца ад уцекачоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.02.2018 14:53
Бундэстаг працягнуў забарону на аб’яднаньне сем'яў для людзей, якія атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Нямецкі парлямэнт Бундэстаг працягнуў забарону на аб’яднаньне сем'яў для людзей, якія атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы.

Прынятае рашэньне, у першую чаргу, ахоплівае ваенных уцекачоў з краін Блізкага Усходу, і яно зьяўляецца вынікам папярэдніх перамоваў паміж удзельнікамі будучай кааліцыі хрысьціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў.

У канцы сакавіка перастае дзейнічаць актуальнае нямецкае заканадаўства датычнае аб’яднаньня сем’яў уцекачоў. Адсутнасьць новых нормаў азначала б прымус прыняць яшчэ ў гэтым годзе тысячы сваякоў мігрантаў, якім у Нямеччыне далі статус ваенных уцекачоў.

Паводле прынятых сёньня паправак, з 1 жніўня аб’яднаньне сем’яў ваенных уцекачоў будзе магчыма, але будзе абмежавана да аднае тысячы чалавек на месяц.

Нямецкія муніцыпальныя ўлады, якія нясуць асноўную нагрузку па інтэграцыі, ужо дасягнулі мяжы сваіх магчымасьцяў. На іх думку, некантралюемы прыток бежанцаў у рамках аб’яднаньня сямʼі можа паставіць пад пагрозу сацыяльны мір у ФРГ.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт