Logo Polskiego Radia
Print

Трое грамадзян Летувы затрыманыя па падазрэньні ў шпіянажы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.02.2018 17:52
Затрыманых падазраюць у перадачы расейскім спэцслужбам інфармацыі пра ваенныя й стратэгічныя аб'екты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Трое грамадзян Летувы затрыманыя па падазрэньні ў шпіянажы
Трое грамадзян Летувы былі затрыманыя па падазрэньні ў шпіянажы. Згодна зь летувіскімі праваахоўнікамі, затрыманых падазраюць у перадачы расейскім спэцслужбам інфармацыі пра ваенныя й стратэгічныя аб'екты.
Летувісы былі затрыманыя яшчэ ў канцы мінулага году, у адносінах да кожнага зь іх вядзецца асобнае сьледзтва. Вядома, што адзін зь іх супрацоўнічаў з ваенна-паветранымі сіламі Летувы як грамадзянская асоба. Другога затрыманага падазраюць у тым, што пастаўляў расейскім спэцслужбам інфармацыю аб летувіскіх ваенна-марскіх сілах. Трэці падазраваны мае ПМЖ у Расеі. Паводле лутувіскага боку, ніхто з затрыманых ня меў доступу да сакрэтнай інфармацыі.
Адзначым, што за апошнія шэсьць гадоў у Летуве за шпіянаж былі прыгавораныя пяць чалавек. У ліпені суд прыгаварыў грамадзяніна Расеі да 10 гадоў турмы за спробу ўсталяваць праслухоўваючую прыладу ў кабінэце прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайтэ.

Трое грамадзян Летувы былі затрыманыя па падазрэньні ў шпіянажы. Згодна зь летувіскімі праваахоўнікамі, затрыманых падазраюць у перадачы расейскім спэцслужбам інфармацыі пра ваенныя й стратэгічныя аб'екты.

Летувісы былі затрыманыя яшчэ ў канцы мінулага году, у адносінах да кожнага зь іх вядзецца асобнае сьледзтва. Вядома, што адзін зь іх супрацоўнічаў з ваенна-паветранымі сіламі Летувы як грамадзянская асоба. Другога затрыманага падазраюць у тым, што пастаўляў расейскім спэцслужбам інфармацыю аб летувіскіх ваенна-марскіх сілах. Трэці падазраваны мае ПМЖ у Расеі. Паводле лутувіскага боку, ніхто з затрыманых ня меў доступу да сакрэтнай інфармацыі.

Адзначым, што за апошнія шэсьць гадоў у Летуве за шпіянаж былі прыгавораныя пяць чалавек. У ліпені суд прыгаварыў грамадзяніна Расеі да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды за спробу ўсталяваць праслухоўваючую прыладу ў кабінэце прэзыдэнта Летувы Далі Грыбаўскайтэ.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт