Logo Polskiego Radia
Print

Качыньскі: Няма згоды на абвінавачваньне палякаў у Галакосьце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.02.2018 10:57
Лідар кіроўнай партыі падкрэсьліў, што сувэрэнная краіна ня можа не рэагаваць, калі нехта яе абняслаўлівае.
Яраслаў Качыньскі, Foto: Wojciech Kusiński/Polskie RadioЯраслаў Качыньскі, Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Качыньскі: Няма згоды на абвінавачваньне палякаў у Галакосьце
Лідар кіроўнай партыі падкрэсьліў, што сувэрэнная краіна ня можа не рэагаваць, калі нехта яе абняслаўлівае.
Няма згоды на абвінавачваньне палякаў у правядзеньні Галакосту, заявіў лідар польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” у інтэрвію Першай праграме грамадзкага Польскага радыё. Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў таксама, што калі гаварыць пра адказнасьць, то адзінай адказнай нацыяй зьяўляюцца немцы, якія да канца з энтузіязмам падтрымлівалі Гітлера.
„На жаль, сёньня ў Ізраілі часта таксама пра палякаў кажуць у кантэксьце Галакоста, ня згадваючы пры гэтым Нямеччыны. Калі прэм'ер-міністар Маравецкі размаўляў з прэм'ерам Нетаньяху, то Нетаньяху ні разу не ўспомніў пра немцаў. Ён казаў выключна пра нацыстах, як бы яны ня мелі ніякай нацыі. Нацыстамі былі немцы, а не палякі. Пра гэта трэба выразна казаць”, - заявіў Яраслаў Качыньскі.
Лідар партыі „Права й справядлівасьць” падкрэсьліў, што сувэрэнная краіна ня можа не рэагаваць, калі нехта яе абняслаўлівае.
Нагадаем, законапраект аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які выклікаў канфлікт паміж Польшчай і Ізраілем, цяпер чакае подпісу прэзыдэнта.
Паводле яго, штраф або зьняволеньне пагражае тым, хто публічна й насуперак фактам абвінавачвае польскі народ у злачынствах генацыду, у тым ліку ў Галакосьце, а таксама выкарыстоўвае ілжывую фармулёўку „польскія лягеры сьмерці”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт