Logo Polskiego Radia
Print

Канцылярыя прэзыдэнта адказала на ліст амэрыканскіх кангрэсмэнаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.02.2018 15:15
„Польшча не супрацоўнічала зь немцамі, а выпадкі жахлівых паводзінаў не былі часткай палітыкі ўраду”.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда. PAP/Lech MuszyńskiПрэзыдэнт Анджэй Дуда. PAP/Lech MuszyńskiPAP/Lech Muszyński

Канцылярыя прэзыдэнта адказала на ліст амэрыканскіх кангрэсмэнаў
„Польшча не супрацоўнічала зь немцамі, а выпадкі жахлівых паводзінаў не былі часткай палітыкі ўраду”.
Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы адказала на ліст групы амэрыканскіх кангрэсмэнаў, датычны зьменаў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
У сваім адказе адміністрацыя прэзыдэнта Анджэя Дуды падкрэсьлівае, што Польшча ня можа пагадзіцца на сотні выпадкаў абняслаўліваньня праз выкарыстаньне ілжывай фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці”.
Польскі бок нагадвае, што Польшча была адзінай, акупаванай немцамі краінай, дзе за дапамогу габрэям пагражала сьмерць. Нягледзячы на гэта, тысячы палякаў, як, напрыклад, сям’я Ўльмаў ў вёсцы Маркова на поўдні Польшчы, дапамагалі габрэям.
У сваім лісьце Канцылярыя прэзыдэнта прызнае, што ў Польшчы былі выпадкі жахлівых паводзінаў палякаў у дачыненьні да габрэяў. „Мы асуджаем такія дзеяньні з нашага мінулага й запэўніваем, што ня маем намеру іх утойваць”, - чытаем у лісьце. Аднак, паводле польскага боку, такія дзеяньні, у адрозьненьне ад іншых эўрапейскіх краін, не былі часткай палітыкі ўраду ў выгнаньні, а Польшча не супрацоўнічала зь немцамі.
Некалькі дзён таму група членаў Кангрэса ЗША накіравала ліст прэзыдэнту Польшчы, у якім яна выказала занепакоенасьць у сувязі з прынятымі ў краіне папраўкамі ў Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Амэрыканскіх кангрэсмэнаў непакоіць уплыў, які закон можа аказваць на разьвіцьцё дыялёгу, навуковую дзейнасьць і дасьледаваньне Галакосту ў Польшчы. Таму яны заклікалі прэзыдэнта Анджэя Дуду не падпісваць яго.
Занепакоенасьць справай выказаў таксама Дзярждэпартамэнт ЗША.
Зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці выклікалі таксама крызыс у адносінах зь Ізраілем, які абвінаваціў Польшчу ў спробе скажэньня гісторыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт