Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы запісаў зварот на тэму Другой сусьветнай вайны (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2018 12:55
«Польшча знаходзілася пад нямецкай і савецкай акупацыяй, амаль кожная польская сямʼя страціла блізкіх падчас вайны».
Матэвуш Маравецкі Матэвуш Маравецкі youtube.com/screen

Канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы апублікавала спэцыяльны відэаролік на тэму Другой сусьветнай вайны, у галоўнай ролі якога выступіў кіраўнік Кабінэту міністраў Матэвуш Маравецкі.
У сваім звароце, запісаным на ангельскай мове, прэмʼер кажа, што «Польшча стала першай ахвярай Трэцяга Рэйху, а сьмерць і пакуты ў нямецкіх нацысцкіх канцлягерах сталі агульным лёсам габрэяў, палякаў і прадстаўнікоў іншых народаў і этнічных груп». Маравецкі падкрэсьлівае, што «Польшча знаходзілася пад нямецкай і савецкай акупацыяй, амаль кожная польская сямʼя страціла блізкіх падчас вайны».
Кіраўнік польскага ўраду нагадвае ў сваім звароце, што адмаўленьне Галакосту зьяўляецца фальсыфікацыяй гісторыі, як і зьмяншэньне адказнасьці рэальных віноўнікаў ды прыпісванне ахвярам датычнасьці да злачынстваў. Паводле яго слоў, менавіта супраць гэтага накіраваны прыняты Сэймам і Сэнатам Польшчы закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які выклікаў у Ізраілі, ЗША ды ўвогуле за мяжой шырокі рэзананс.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт