Logo Polskiego Radia
Print

Польскае МЗС падзякавала Нямеччыне за пазыцыю па справе Галакосту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2018 11:38
Кіраўнік нямецкага МЗС Зыгмар Габрыэль: Гэта нямецкі народ нясе поўную адказнасьць за Галакост.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. PAP/Leszek Szymański

Польскі МЗС падзякаваў Нямеччыне за падтрымку
Кіраўнік нямецкага МЗС Зыгмар Габрыэль: Гэта нямецкі народ нясе поўную адказнасьць за арганізацыю Галакоста.
Кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) падзякаваў свайму нямецкаму калезе Зыгмару Габрыэлю за яго заяву аб адказнасьці Нямеччыны за арганізацыю Галакоста.
Кіраўнікі дыпляматыі Польшчы й Нямеччыны правялі тэлефонную размову, у якой закранулі пытаньні, зьвязаныя з трагічнай гісторыі Другой сусьветнай вайны.
Міністар Габрыэль пацьвердзіў нязьменную пазыцыю Нямеччыны, паводле якой, гэта нямецкі народ нясе поўную адказнасьць за арганізацыю Галакоста й злачынствы супраць польскага народу.
Нямецкі дыплямат таксама запэўніў, што Польшча можа разьлічваць на рашучую пазыцыю Нямеччыны па гэтай справе.
У сваю чаргу міністар Яцэк Чапутоўвіч запэўніў нямецкага калегу, што зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, якія давялі, між іншым, да польска-ізраільскага крызысу, не абмяжоўваюць свабоды навуковых дасьледаваньняў і мастацкай дзейнасьці.
Нагадаем, скандал разгарэўся пасьля таго, як парлямэнт прыняў папраўкі ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы. Яны ўводзяць крымінальную адказнасьць за ўскладаньне на палякаў віны ў злачынствах нацызму.
Улады Польшчы сьцьвярджаюць, што закон прыняты для таго, каб караць людзей, якія выкарыстоўваюць ілжывую фармулёўку „польскія лягеры сьмерці” ў стасунку да канцлягераў, пабудаваных нямецкімі нацыстамі на акупаванай польскай тэрыторыі.
Аднак улады Ізраіля й ЗША асьцерагаюцца, што закон будзе выкарыстоўвацца супраць тых, хто расказвае пра выпадкі саўдзелу некаторых польскіх грамадзянаў у забойстве габрэяў.
аз

Кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) падзякаваў свайму нямецкаму калезе Зыгмару Габрыэлю за яго заяву аб адказнасьці Нямеччыны за Галакост.

Кіраўнікі дыпляматыі Польшчы й Нямеччыны правялі тэлефонную размову, у якой закранулі пытаньні, зьвязаныя з трагічнай гісторыяй Другой сусьветнай вайны.

Міністар Габрыэль пацьвердзіў нязьменную пазыцыю Нямеччыны, паводле якой, гэта нямецкі народ нясе поўную адказнасьць за арганізацыю Галакосту й злачынствы супраць польскага народу.

Нямецкі дыплямат таксама запэўніў, што Польшча можа разьлічваць на рашучую пазыцыю Нямеччыны па гэтай справе.

У сваю чаргу міністар Яцэк Чапутовіч запэўніў нямецкага калегу, што зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, якія давялі, між іншым, да польска-ізраільскага крызысу, не абмяжоўваюць свабоды навуковых дасьледаваньняў і мастацкай дзейнасьці.

Нагадаем, скандал разгарэўся пасьля таго, як парлямэнт прыняў папраўкі ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы. Яны ўводзяць крымінальную адказнасьць за ўскладаньне на палякаў віны ў злачынствах нацызму.
Улады Польшчы сьцьвярджаюць, што закон прыняты для таго, каб караць людзей, якія выкарыстоўваюць ілжывую фармулёўку „польскія лягеры сьмерці” ў стасунку да канцлягераў, пабудаваных нямецкімі нацыстамі на акупаванай польскай тэрыторыі.

Аднак улады Ізраіля й ЗША асьцерагаюцца, што закон будзе выкарыстоўвацца супраць тых, хто расказвае пра выпадкі саўдзелу некаторых польскіх грамадзянаў у забойстве габрэяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт