Logo Polskiego Radia
Print

У ноч на 8 лютага ў Беларусі падаражэў бэнзін

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2018 08:17
„Белнафтахім” лічыць неабходным зраўняць кошты на паліва з расейскімі.
pixabay.com/Public Domain CC0


У ноч з 7 на 8 лютага ў Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго кошт вырас на 5%, піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі не зьмяняліся цягам апошніх 104 дзён.

Дарэчы, на пачатку студзеня намесьнік старшыні канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў казаў, што кошты на аўтазапраўках трэба павысіць на 23%, каб толькі кампэнсаваць рост кошту нафты. У канцэрне лічаць неабходным зраўняць кошты на паліва з расейскімі, якія цяпер вышэйшыя на 7-11%.

Апошні раз кошты на бэнзін зьмяняліся 26 кастрычніка 2017 году. Тады яны павысіліся на 2 капейкі.

tut.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт