Logo Polskiego Radia
Print

LOT будзе лётаць у дацкі „Легалянд”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2018 16:20
Дзякуючы польскай авіякампаніі без праблем можна наведаць гарадок з канструктара Лега.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

LOT будзе лётаць у дацкі „Легалянд”
Дзякуючы польскай авіякампаніі без праблем можна наведаць гарадок з канструктара Лега.
Польская авіякампанія LOT запушчае новыя рэйсы ў Данію. З 2 ліпеня авіяперавозчык будзе лётаць у горад Білун, дзе разьмяшчаецца „Легалянд”. Квіткі можна набыць зь сёньняшняга дня.
LOT будзе ажыцьцяўляць рэйсы на маршруце Варшава – Білун з панядзелка па пятніцу два разы на дзень. Па суботах і нядзелях пасажыры змогуць скарыстацца толькі адным рэйсам у дзень. Падарожжа будзе доўжыцца гадзіну й 40 хвілін.
Прадстаўнікі польскай авіякампаніі спадзяюцца, што новы напрамак спадабаецца турыстам, паколькі „Легалянд” распаложаны ў непасрэднай блізкасьці аэрапорта. Новым маршрутам павінны пацікавіцца таксама пасажыры, якія ў Данію накіроўваюцца службовых мэтах.
Нагадаем, некалькі дзён таму LOT пачаў прадаваць квіткі на рэйсы ў сталіцу Македоніі. Першы самалёт адправіцца з Варшавы ў Скоп'е 1 чэрвеня.
аз

Польская авіякампанія LOT запушчае новыя рэйсы ў Данію. З 2 ліпеня авіяперавозчык будзе лётаць у горад Білун, дзе разьмяшчаецца „Легалянд”. Квіткі можна набыць зь сёньняшняга дня.

LOT будзе ажыцьцяўляць рэйсы на маршруце Варшава – Білун з панядзелка па пятніцу два разы на дзень. Па суботах і нядзелях пасажыры змогуць скарыстацца толькі адным рэйсам у дзень. Падарожжа будзе доўжыцца гадзіну й 40 хвілін.

Прадстаўнікі польскай авіякампаніі спадзяюцца, што новы напрамак спадабаецца турыстам, паколькі „Легалянд” распаложаны ў непасрэднай блізкасьці аэрапорта. Новым маршрутам павінны пацікавіцца таксама пасажыры, якія ў Данію накіроўваюцца ў службовых мэтах.

Нагадаем, некалькі дзён таму LOT пачаў прадаваць квіткі на рэйсы ў сталіцу Македоніі. Першы самалёт адправіцца з Варшавы ў Скоп'е 1 чэрвеня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт