Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адкрытае новае радовішча газу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2018 13:02
Яно можа быць экспюатаванае на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У ваколіцах горада Пшэмысьль на паўднёвым усходзе Польшчы адкрытае новае радовішча газу. Яно можа быць экспюатаванае на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў – паведамляе польскі нафтагазавы канцэрн PGNiG.

Як інфармуе партал money.pl, на поўнач ад Пшэмысьля было знойдзенае радовішча, зь якога можна будзе здабываць каля 150 кубамэтраў газу ў мінуту. Адкрыць новыя рэсурсы ў рэгіёне, дзе газ здабываецца на працягу 60 гадоў, дапамаглі сучасныя тэхналёгіі – у прыватнасьці, новыя спосабы бурэньня і сэйсмалягічныя 3D-здымкі нетраў.

Сьвідравіна глыбінёй у 2 кілямэтры зьяўляецца ўжо чацьвёртай, зь якой можна атрымліваць газ у прамысловых маштабах. Да канца году PGNiG плянуе прабурыць яшчэ тры.

Газ, які здабываецца ў ваколіцах Пшэмысьля, мае вельмі высокую якасьць. Доля мэтану ў яго складзе дасягае 99%.

money.pl/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт