Сярэдняя пэнсія ў Польшчы – 502 эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.02.2018 16:42
Найбольшая пэнсія ў Польшчы ў сваю чаргу складае больш за 5 тыс. эўра.
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
Сярэдняя пэнсія ў Польшчы – 502 эўра
Найбольшая пэнсія ў Польшчы ў сваю чаргу складае больш за 5 тыс. эўра.
Сярэдняя пэнсія ў Польшчы складае 2100 злотых (1 эўра = 4,18 злотага – курс НБП на 12 лютага – рэд.). Гэта вынікае з дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы. Пры гэтым 50% пэнсіянэраў атрымліваюць штомесячную пэнсію, якая не перавышае 1800 злотых. У сваю чаргу найбольшая пэнсія ў пэўнага жыхара Любліна – штомесяц ён атрымлівае 21 тыс. злотых. Сакрэт такой высокай пэнсіі ў тым, што працоўны стаж мужчыны складае 60 гадоў.
Найбольшая ж пэнсія, якая выплачваецца ў Варшаве, складае 15 тыс. злотых.
Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Польшчы для мужчын складае 73 гады, для жанчын – 81.
Сярэдняя пэнсія ў Польшчы складае 2100 злотых (1 эўра = 4,18 злотага – курс НБП на 12 лютага – рэд.). Гэта вынікае з дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы. Пры гэтым 50% пэнсіянэраў атрымліваюць штомесячную пэнсію, якая не перавышае 1800 злотых.
У сваю чаргу найбольшая пэнсія ў пэўнага жыхара Любліна – штомесяц ён атрымлівае 21 тыс. злотых. Сакрэт такой высокай пэнсіі ў тым, што працоўны стаж мужчыны складае 60 гадоў.
Найбольшая ж пэнсія, якая выплачваецца ў Варшаве, складае 15 тыс. злотых.Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Польшчы для мужчын складае 73 гады, для жанчын – 81.
вс