Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі абмяркоўваюць рэформу структуры камандаваньня NATO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2018 16:09
Польшча хацела б, каб адна з новых штаб-кватэраў NATO знаходзіўся на ейнай тэрыторыі.
У Брусэлі абмяркоўваюць рэформу структуры камандаваньня NATO.У Брусэлі абмяркоўваюць рэформу структуры камандаваньня NATO. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

У Брусэлі абмяркоўваюць рэформу структуры камандаваньня NATO
Польшча хацела б, каб адна з новых штаб-кватэраў NATO знаходзіўся на ейнай тэрыторыі.
Сёньня Паўночнаатлянтычны альянс зацьвердзіць плян стварэньня двух новых цэнтраў камандаваньня NATO, але пакуль не прыме рашэньня аб месцы іх дысьлякацыі. Нагадаем, Польшча ўваходзіць у лік краін, якія прэтэндуюць на разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі аднаго з гэтых цэнтраў.
Дарэчы рэформа структуры камандаваньня NATO зьяўляецца адной з галоўных тэм двухдзённай сустрэчу міністраў абароны краінаў альянсу ў Брусэлі.
У мінулым NATO паменшыла колькасьць сваіх камандных структураў. Цяпер, упершыню ад заканчэньня халоднай вайны, між іншым, з-за росту пагрозы з боку Расеі, альянс пашырае колькасьць сваіх штаб-кватэраў.
Адна зь іх будзе знаходзіцца ў ЗША, другая - у Эўропе. Польшча хацела б, каб менавіта гэты эўрапейскі штаб знаходзіўся на ейнай тэрыторыі. Па гэтай справе палякі сапернічаюць зь немцамі.
Канчатковае рашэньне аб рэформе структуры камандаваньня прымуць лідары краінаў альянсу на ліпеньскім саміце ў Брусэлі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт