Logo Polskiego Radia
Print

У студзені інфляцыя ў Польшчы склала 1,9%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2018 14:17
Гэта азначае зьніжэньне тэмпаў росту коштаў у параўнаньні са сьнежнем мінулага году.
pixabay.com/Public Domain CC0

У студзені інфляцыя ў Польшчы склала 1,9%
Гэта азначае зьніжэньне тэмпаў росту коштаў у параўнаньні са сьнежнем мінулага году.
Цэны на тавары й паслугі ў Польшчы вырасьлі ў студзені на 1,9% у гадавым вымярэньні. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя сёньня Галоўным статыстычным упраўленьнем. Гэта азначае зьніжэньне тэмпаў росту коштаў у параўнаньні са сьнежнем мінулага году. Тады гадавая інфляцыя склала 2,1%.
Галоўны эканаміст банка РКО ВР Пётр Буяк (Piotr Bujak) лічыць, што зьніжэньне тэмпаў росту коштаў не зьдзіўляе. Паводле яго, асноўнай прычынай зьяўляецца запаволеньне тэмпаў росту цэн на прадукты харчаваньня. У ацэнцы экспэрта, інфляцыя будзе заставацца на нізкім узроўні яшчэ на працягу некалькіх месяцаў.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, найбольш у гадавым вымярэньні, то бок на 4,3% упалі цэны на абутак і вопратку.
Агульны ўзровень коштаў у студзені бягучага году быў на 0,3% вышэйшы, чым у сьнежні мінулага году.
аз

Цэны на тавары й паслугі ў Польшчы вырасьлі ў студзені на 1,9% у гадавым вымярэньні. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя сёньня Галоўным статыстычным упраўленьнем. Гэта азначае зьніжэньне тэмпаў росту коштаў у параўнаньні са сьнежнем мінулага году. Тады гадавая інфляцыя склала 2,1%.

Галоўны эканаміст банка РКО ВР Пётр Буяк (Piotr Bujak) лічыць, што зьніжэньне тэмпаў росту коштаў не зьдзіўляе. Паводле яго, асноўнай прычынай зьяўляецца запаволеньне тэмпаў росту цэн на прадукты харчаваньня. У ацэнцы экспэрта, інфляцыя будзе заставацца на нізкім узроўні яшчэ на працягу некалькіх месяцаў.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, найбольш у гадавым вымярэньні, то бок на 4,3%, упалі цэны на абутак і вопратку.

Агульны ўзровень коштаў у студзені бягучага году быў на 0,3% вышэйшы, чым у сьнежні мінулага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт