Logo Polskiego Radia
Print

Міністар культуры абвяргае словы пасла Расеі пра помнік у Смаленску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2018 16:25
Амбасадар Андрэеў заявіў, што польскі бок не закранае пытаньня будаўніцтва помніка ахвярам трагедыі.
Обломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаОбломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаFoto: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Міністар культуры абвяргае словы пасла Расеі пра помнік у Смаленску
Амбасадар Андрэеў заявіў, што польскі бок не падымае справы будаўніцтва помніка ахвярам трагедыі.
Перамовы пра будаўніцтва помніка на месцы аварыі польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам працягваюцца, паведаміў міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński).
Такім чынам палітык адрэагаваў на выказваньне расейскага амбасадар па гэтай справе. Нагадаем, у інтэрвію радыёстанцыі RMF пасол Расейскай Фэдэрацыі ў Польшчы Сяргей Андрэеў адзначыў, што Польшча цягам двух апошніх гадоў не закранала справы будовы помніка ў размовах з расейскім бокам.
Міністар Гліньскі падкрэсьлівае, што дыялёг з Расеяй працягваецца, але расейцы вядуць гутарку „такім чынам, што нам цяжка зразумець, у чым справа”.
Ён нагадаў, што ў сакавіку 2012 году былі абвешчаныя вынікі міжнароднага конкурсу на помнік на месцы катастрофы. Перамог праект аўтарства Анджэя Салыгі (Andrzej Sołyga), Дарыюша Сьмехоўскага (Dariusza Śmiechowskiego) і Дарыюша Каморка (Dariusz Komorek). У журы конкурсу засядалі таксама прадстаўнікі расейскага боку. Аднак пасьля вырашэньня конкурсу расейскі бок, паводле міністра Гліньскага, пачаў ствараць розныя цяжкасьці.
Расейцам не падабаўся, у прыватнасьці, памер помніка. „Спачатку гэты праект аказаўся занадта доўгім, пазьней - занадта высокім”, - тлумачыць ён. Міністар адзначае, што цяжка сур’ёзна ставіцца да гэткіх прэтэнзіяў.
„Калі быў абвешчаны конкурс і яго выігрывае нейкі праект, то мы павінны яго рэалізаваць. У чым праблема?”, - задумоўваецца польскі палітык.
Абраны ў 2012 годзе праект помніка ўяўляў сабой чорны мур вышынёй у 2 мэтры. На ім павінны быць зьмешчаныя прозьвішчы ахвяраў катастрофы й нацыянальныя сымбалі Польшчы. Праект помніка браў пад увагу захаваньне цяперашніх сымбаляў катастрофы, якія знаходзяцца на месцы, то бок бярозы, валуна й крыжа.
аз

Перамовы пра будаўніцтва помніка на месцы аварыі польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам працягваюцца, паведаміў міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński).

Такім чынам палітык адрэагаваў на выказваньне расейскага амбасадара па гэтаму пытаньню. Нагадаем, у інтэрвію радыёстанцыі RMF пасол Расейскай Фэдэрацыі ў Польшчы Сяргей Андрэеў адзначыў, што Польшча цягам двух апошніх гадоў не закранала пытаньня будовы помніка ў размовах з расейскім бокам.

Міністар Гліньскі падкрэсьлівае, што дыялёг з Расеяй працягваецца, але расейцы вядуць гутарку „такім чынам, што нам цяжка зразумець, у чым справа”.

Ён нагадаў, што ў сакавіку 2012 году былі абвешчаныя вынікі міжнароднага конкурсу на помнік на месцы катастрофы. Перамог праект аўтарства Анджэя Салыгі (Andrzej Sołyga), Дарыюша Сьмехоўскага (Dariusza Śmiechowskiego) і Дарыюша Каморкі (Dariusz Komorek). У журы конкурсу засядалі таксама прадстаўнікі расейскага боку. Аднак пасьля вырашэньня конкурсу расейскі бок, паводле міністра Гліньскага, пачаў ствараць розныя цяжкасьці.

Расейцам не падабаўся, у прыватнасьці, памер помніка. „Спачатку гэты праект аказаўся занадта доўгім, пазьней - занадта высокім”, - тлумачыць ён. Міністар адзначае, што цяжка сур’ёзна ставіцца да гэткіх прэтэнзіяў.

„Калі быў абвешчаны конкурс і яго выігрывае нейкі праект, то мы павінны яго рэалізаваць. У чым праблема?”, - задумоўваецца польскі палітык.

Абраны ў 2012 годзе праект помніка ўяўляў сабой чорны мур вышынёй у 2 мэтры. На ім павінны быць зьмешчаныя прозьвішчы ахвяраў катастрофы й нацыянальныя сымбалі Польшчы. Праект помніка браў пад увагу захаваньне цяперашніх сымбаляў катастрофы, якія знаходзяцца на месцы, то бок бярозы, валуна й крыжа.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт