Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі праходзяць „мясцовыя” выбары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2018 10:35
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8.00 і будуць працаваць да 20.00.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі праходзяць „мясцовыя” выбары
Паводле ЦВК, у датэрміновым галасаваньні ўдзельнічала рэкордная колькасьць выбаршчыкаў - 34,95%.
18 лютага ў Беларусі праходзяць выбары ў 1309 мясцовых саветаў дэпутатаў па 18 111 выбарчых акругах. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваныя 22 278 чалавек. Зь іх: 14 886 вылучаліся шляхам збору подпісаў, 5 340 — працоўнымі калектывамі, 699 — палітычнымі партыямі. Апазыцыйныя партыі вылучылі сёлета 219 чалавек — амаль на 100 кандыдатаў меней, чым у 2014 годзе. 174 зь іх дапусьцілі да выбараў.
З усіх апазыцыйных партый толькі 26 чалавек трапілі ва ўчастковыя камісіі — менавіта яны лічаць галасы. Для параўнаньня, ад адной толькі праўладнай Партыі працы й справядлівасьці — болей за тысячу чалавек.
Апазыцыйныя актывісты ня раз называлі сёлетнюю выбарчую кампанію „самай сумнай” у гісторыі.
Асноўны дзень галасаваньня па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў — 18 лютага. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8.00 і будуць працаваць да 20.00. У сьпісы для галасаваньня ўключаныя 6 929 525 выбаршчыкаў.
Паводле ЦВК, у датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел 34,95% выбаршчыкаў, і гэта новы рэкорд датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах. На выбарах у сакавіку 2014 году датэрмінова прагаласавалі 32,04% выбаршчыкаў, у 2010 годзе — 29,3%, у 2007— 24,9%.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт