Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад тлумачыць выказваньне прэм’ера Маравецкага ў Мюнхэне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2018 12:01
Намерам прэм'ера не было абвінавачваньне габрэйскіх ахвяраў у генацыдзе, за які адказваюць немцы.
Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі.Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі.PAP/EPA/OMER MESSINGER

Польскі ўрад тлумачыць выказваньне прэм’ера Маравецкага ў Мюнхэне
Намерам прэм'ера не было абвінавачваньне габрэйскіх ахвяраў у генацыдзе, за які адказваюць немцы.
Польскі ўрад тлумачыць, што выказваньне прэм’ера Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki) на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы не абвінавачвае габрэяў у Галакосьце.
Падчас прэс-канфэрэнцыі ізраільскі журналіст паведаміў, што „многія члены яго сям'і былі забітыя, таму што палякі выдалі іх гестапа”. Карэспандэнт запытаўся ў польскага прэм’ера, ці паводле зьменаў, унесеных у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, кажучы пра гэта ён будзе пакараны ў Польшчы.
Матэвуш Маравецкі адказаў, што злачынствам ня будзе лічыцца сьцьвярджэньне, што былі „польскія выканаўцы”, таксама, як былі й габрэйскія, рускія ці ўкраінскія выканаўцы Галакосту, а ня толькі нямецкія.
Паводле заявы, апублікаванай польскім урадам намерам прэм'ера не было адмаўленьне Галакосту або абвінавачваньне габрэйскіх ахвяраў у генацыдзе, за які адказваюць немцы.
„Кожны выпадак павінен ацэньвацца індывідуальна й ніякі адзінокі акт беззаконьня ня можа быць падставай да абвінавачваньня цэлых заваяваных і паняволеных народаў”, - чытаем у заяве польскага ўраду.
У сваю чаргу паклёпам, зь якім трэба змагацца, польскі бок лічыць „любыя спробы параўнаньня да нямецкіх арганізатараў і выканаўцаў генацыду народаў, у прыватнасьці габрэйскага, цыганскага й польскага, якія сталі ахвярамі жудаснага перасьледу й забойстваў з боку немцаў.
У заяве нагадваецца таксама, што польскі прэм’ер неаднаразова й рашуча выступаў супраць адмаўленьня Галакосту эўрапейскіх габрэяў і ўсялякіх праяваў антысэмітызму.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт