Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы асудзіў зьбіцьцё апэратара «Белсату»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 11:37
"Чакаю, што ўлады забясьпечаць яму мэдычную дапамогу, кантакт з адвакатам і сям'ёй, а таксама пакараюць вінаватых".

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі ў Twitter асудзіў зьбіцьцё і затрыманьне апэратара «Белсату» Андруся Козела.
«Я абураны брутальным зьбіцьцём і арыштам Андрэя Козела, даверанай асобы аднаго з кандыдатаў на мясцовых выбарах, якія адбываюцца ў Беларусі. Я размаўляў з Аляксеем Мінчонкам з Belsat_TV пра стан здароўя Козела, выказаў яго жонцы словы салідарнасьці. Чакаю, што ўлады забясьпечаць яму мэдычную дапамогу, кантакт з адвакатам і сям'ёй, а таксама пакараюць вінаватых. Мясцовыя ўлады павінныя забясьпечыць поўную празрыстасьць выбараў», – напісаў віцэ-міністар Барташ Ціхоцкі. Дарэчы, паведамленьне было напісана на беларускай мове.

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі ў Twitter асудзіў зьбіцьцё і затрыманьне апэратара «Белсату» Андруся Козела.

«Я абураны брутальным зьбіцьцём і арыштам Андрэя Козела, даверанай асобы аднаго з кандыдатаў на мясцовых выбарах, якія адбываюцца ў Беларусі. Я размаўляў з Аляксеем Мінчонкам з Belsat_TV пра стан здароўя Козела, выказаў яго жонцы словы салідарнасьці. Чакаю, што ўлады забясьпечаць яму мэдычную дапамогу, кантакт з адвакатам і сям'ёй, а таксама пакараюць вінаватых. Мясцовыя ўлады павінныя забясьпечыць поўную празрыстасьць выбараў», – напісаў віцэ-міністар Барташ Ціхоцкі.

Дарэчы, паведамленьне было напісана, між іншым, на беларускай мове.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт