Logo Polskiego Radia
Print

Справай паляка, які рыхтаваў атаку на «канстытуцыйныя органы», зоймецца суд

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 17:03
Абвінавачаны сабраў цэлы арсэнал – амаль 300 кг рознага віду небясьпечных субстанцый і 25 штук агнястрэльнай зброі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Справай мужчыны, які рыхтаваў атаку на «канстытуцыйныя органы Рэчыпаспалітай», зоймецца суд. Абвінавачаны сабраў цэлы арсэнал – амаль 300 кг рознага віду небясьпечных субстанцый і 25 штук агнястрэльнай зброі.
Як высьветліла пракуратура, абвінавачаны ў 2014-2017 гадах рыхтаваў атаку на канстытуцыйныя органы Польшчы. Пералік небясьпечных субстанцый і матэрыялаў, сабраных падазраваным, уражвае. Сярод іх былі нітрат амонія вагай каля 33 кг і 13 л трамэтану, а таксама выбуховы сродак вагай 5,25 кг і піратэхнічная сумесь вагай больш за 1 кг. Акрамя таго абвінавачаны зьбіраў субстанцыі, якія маглі быць выкарыстаныя для вырабу выбуховых рэчываў, а таксама маглі пагражаць жыцьцю ці здароўю многіх асоб і маёмасьці ў вялікіх памерах. Мужчына таксама прыгатаваў выбуховыя прылады – 460 м дэтаніруючага шнура, 20 капсюляў для запальнікаў, 36 электрычных запальнікаў.
У лютым 2015 году мужчына атрымаў дазвол на зброю і набыў 25 адзінак агнястрэльнай зброі рознага віду і калібраў, у тым ліку зброю асабліва небясьпечную. Акрамя гэтага, у месцы пражываньня абвінавачанага былі знойдзены рэцэпты для вытворчасьці розных выбуховых матэрыялаў, а таксама некалькі дзясяткаў экзэмпляраў улётак з заклікам «непаслухмянасьці» органам улады.

Справай мужчыны, які рыхтаваў атаку на «канстытуцыйныя органы Рэчыпаспалітай», зоймецца суд. Абвінавачаны сабраў цэлы арсэнал – амаль 300 кг рознага віду небясьпечных субстанцый і 25 штук агнястрэльнай зброі.

Як высьветліла пракуратура, абвінавачаны ў 2014-2017 гадах рыхтаваў атаку на канстытуцыйныя органы Польшчы. Пералік небясьпечных субстанцый і матэрыялаў, сабраных падазраваным, уражвае. Сярод іх былі нітрат амонія вагай каля 33 кг і 13 л трамэтану, а таксама выбуховы сродак вагай 5,25 кг і піратэхнічная сумесь вагай больш за 1 кг. Акрамя таго абвінавачаны зьбіраў субстанцыі, якія маглі быць выкарыстаныя для вырабу выбуховых рэчываў, а таксама маглі пагражаць жыцьцю ці здароўю многіх асоб і маёмасьці ў вялікіх памерах. Мужчына таксама прыгатаваў выбуховыя прылады – 460 м дэтаніруючага шнура, 20 капсюляў для запальнікаў, 36 электрычных запальнікаў.

У лютым 2015 году мужчына атрымаў дазвол на зброю і набыў 25 адзінак агнястрэльнай зброі рознага віду і калібраў, у тым ліку зброю асабліва небясьпечную.

Акрамя гэтага, у месцы пражываньня абвінавачанага былі знойдзены рэцэпты для вытворчасьці розных выбуховых матэрыялаў, а таксама некалькі дзясяткаў экзэмпляраў улётак з заклікам «непаслухмянасьці» органам улады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт