Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы расьце продаж аўтамабіляў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2018 09:11
Толькі ў студзені 2018 году палякі купілі больш за 46 тысяч аўтамабіляў.
Photo: dgozgozz/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы расьце продаж аўтамабіляў
Толькі ў студзені 2018 году палякі купілі больш за 46 тысяч аўтамабіляў.
Аўтамабільных рынак у Польшчы зьяўляецца адным з найхутчэй растучых рынкаў у Эўразьвязе. Толькі ў студзені 2018 году палякі купілі больш за 46 тысяч аўтамабіляў, то бок на 21% больш, чым год таму.
Большасьць аналітыкаў лічыць, што таксама сёлета будзе прададзена 530-550 тысяч аўтамабіляў, то бок на 10-15% больш, чым у 2017 годзе.
Рухавіком аўтамабільнага рынку ў Польшчы застаюцца кампаніі, якія складаюць 61%. Астатняя частка - гэта індывідуальныя кліенты.
Экспэрты зьвяртаюць увагу, што ў Польшчы расьце продаж гібрыдных аўтамабіляў. Толькі ў студзені палякі купілі іх на чвэрць больш, чым годам раней. У пяць разоў вырас таксама продаж аўтамабіляў з электрычным прывадам. Апрача таго, паводле дадзеных, у продажы новых легкавых аўтамабіляў зьмяншаецца доля машынаў з дызэльным рухавіком.
Палякі найбольш ахвотна купляюць аўтамабілі маркі Skoda. На другім месцы апынулася Toyota, а на трэцім Volkswagen. Расьце продаж даражэйшых аўтамабіляў. За апошні год канцэрн Mercedes прадаў у Польшчы на 80% аўтамабіляў больш. Volvo - на больш за 77%, а Audi – на больш за 50% больш. Лідарам даражэйшых аўтамабіляў у Польшчы застаецца BMW (рост на 29% у гадавым выражэньні).
аз

Аўтамабільных рынак у Польшчы зьяўляецца адным з найхутчэй растучых рынкаў у Эўразьвязе. Толькі ў студзені 2018 году палякі купілі больш за 46 тысяч аўтамабіляў, то бок на 21% больш, чым год таму.

Большасьць аналітыкаў лічыць, што таксама сёлета будзе прададзена 530-550 тысяч аўтамабіляў, то бок на 10-15% больш, чым у 2017 годзе.

Рухавіком аўтамабільнага рынку ў Польшчы застаюцца кампаніі, якія складаюць 61%. Астатняя частка - гэта індывідуальныя кліенты.

Экспэрты зьвяртаюць увагу, што ў Польшчы расьце продаж гібрыдных аўтамабіляў. Толькі ў студзені палякі купілі іх на чвэрць больш, чым годам раней. У пяць разоў вырас таксама продаж аўтамабіляў з электрычным прывадам. Апрача таго, паводле дадзеных, у продажы новых легкавых аўтамабіляў зьмяншаецца доля машынаў з дызэльным рухавіком.

Палякі найбольш ахвотна купляюць аўтамабілі маркі Skoda. На другім месцы апынулася Toyota, а на трэцім Volkswagen. Расьце продаж даражэйшых аўтамабіляў. За апошні год канцэрн Mercedes прадаў у Польшчы на 80% аўтамабіляў больш. Volvo - на больш за 77%, а Audi – на больш за 50% больш.

Лідарам даражэйшых аўтамабіляў у Польшчы застаецца BMW (рост на 29% у гадавым выражэньні).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт