Logo Polskiego Radia
Print

Дзеяньні Расеі пярэчаць Статуту ААН - кіраўнік МЗС Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.02.2018 16:19
Яцэк Чапутовіч прыняў удзел у міністэрскім брыфінгу ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч - на першым пляне пасярэдзінеМіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч - на першым пляне пасярэдзінеPAP/EPA/JUSTIN LANE

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч лічыць, што дзеяньні Расеі пярэчаць Статуту Арганізацыі аб'яднаных нацый. У сераду, 21 лютага, у Нью-Ёрку кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы прыняў удзел у міністэрскім брыфінгу з нагоды 27-й гадавіны заканчэньня першай вайны ў Пэрсідзкім заліве.
Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што Расея як пастаянны член Рады бясьпекі ААН праводзіць ваенную апэрацыю ў Сырыі й адначасова не прызнае тэрытарыяльную цэласнасьць іншых дзяржаў, пра што сьведчыць анэксія Крыму й падтрымка сэпаратыстаў у Данбасе. Чапутовіч сказаў, што Расею, будучы пастаянным членам Рады бясьпекі, нельга прымусіць прытрымлівацца міжнародных правіл, бо яна выкарыстае вэта да кожнай рэзалюцыі па гэтым пытаньні. Таму, на яго думку, неабходна аказваць «маральны ціск» на Маскву й рабіць акцэнт на тым, што яна парушае прынцыпы Статута ААН.
Польскі міністар падкрэсьліў неабходнасьць захаваньня міжнароднага права й тэрытарыяльнай цэласнасьці. Падчас свайго выступу ён падкрэсьліў, што Рады бясьпекі ААН павінна быць апошнім ахоўнікам сувэрэнітэту й мірнага ўрэгуляваньня канфліктаў.

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч лічыць, што дзеяньні Расеі пярэчаць Статуту Арганізацыі аб'яднаных нацый. У сераду, 21 лютага, у Нью-Ёрку кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы прыняў удзел у міністэрскім брыфінгу з нагоды 27-й гадавіны заканчэньня першай вайны ў Пэрсідзкім заліве.

Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што Расея як пастаянны член Рады бясьпекі ААН праводзіць ваенную апэрацыю ў Сырыі й адначасова не прызнае тэрытарыяльную цэласнасьць іншых дзяржаў, пра што сьведчыць анэксія Крыму й падтрымка сэпаратыстаў у Данбасе. Чапутовіч сказаў, што Расею, якая зьяўляецца пастаянным членам Рады бясьпекі, нельга прымусіць прытрымлівацца міжнародных правіл, бо яна выкарыстае вэта да кожнай рэзалюцыі па гэтым пытаньні. Таму, на яго думку, неабходна аказваць «маральны ціск» на Маскву й рабіць акцэнт на тым, што яна парушае прынцыпы Статуту ААН.

Польскі міністар падкрэсьліў неабходнасьць захаваньня міжнароднага права й тэрытарыяльнай цэласнасьці. Падчас свайго выступу ён падкрэсьліў, што Рада бясьпекі ААН павінна быць апошнім ахоўнікам сувэрэнітэту й мірнага ўрэгуляваньня канфліктаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт