Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выступае супраць прывязваньня падзелу буджэту ЭЗ да справы бежанцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2018 13:51
З такой прапановай учора ў Бундэстагу выступіла Ангела Мэркель.
Foto: ec.europa.euFoto: ec.europa.euFoto: ec.europa.eu

Польшча лічыць, што прапанова Нямеччыны аб прывязваньні падзелу буджэту ЭЗ да прыманьня бежанцаў, зьяўляецца памылкай. З такой прапановай учора ў Бундэстагу выступіла Ангела Мэркель. Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Конрад Шыманьскі сказаў аб гэтым у інтэрвію для нямецкай газэты «Die Welt».

У сваю чаргу камісар ЭЗ па справах бюджэту Гюнтэр Отынгер папярэдзіў, што сродкі для Польшчы і Вугоршчыны будуць скарочаныя, калі гэтыя краіны ня будуць шанаваць эўрапейскія каштоўнасьці.

Сёньня ў Брусэлі пачаўся нефармальны саміт ЭЗ, на якім абмяркоўваецца бюджэт ЭЗ на пэрыяд пасьля 2020 года. Польшчу на саміце прадстаўляе прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Афіцыйна перамовы па пытаньні бюджэту ЭЗ пачнуцца з публікацыяй праекта бюджэту, што адбудзецца 2 траўня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт