Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуе «Белую кнігу» законнасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2018 11:46
«Тэмпэратура спрэчкі» з Эўрапейскай камісіяй з Польшчай адносна вяршэнства права зьменшылася.
PM Mateusz MorawieckiPM Mateusz MorawieckiPhoto: Tracz/KPRM (Public Domain)

Сказаў па выніках перамоваў у Брусэлі, прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Польскі прэмʼер правёў размовы з прадстаўнікамі Эўракамісіі падчас нефармальнага саміту ЭЗ, які быў прысьвечаны, у прыватнасьці, новаму бюджэту Супольнасьцяў. Кіраўнік польскага ўраду пагутарыў са Старшынём Камісіі Жан-Клёдам Юнкерам і ягоным намесьнікам Франсам Цымэрмансам.

Матэвуш Маравецкі паведаміў, што 8 сакавіка ў Бруселі зноў сустрэнецца з кіраўніком Камісіі з мэтай працягнуць дыялёг пра зьмены ў польскай судовай сыстэме. Паводле слоў прэмʼер-міністра, на гэтую сустрэчу Варшава падрыхтуе «Белую кнігу» адказаў на крытыку з боку Брусэля, які пагражае Польшчы санкцыямі за невыкананьня эўрапейскіх прававых каштоўнасьцяў.

Далейшы дыялёг з Эўракамісіяй, у значнай ступені, будзе залежаць ад ацэнкі Камісіяй нашай «Белай кнігі». Там будзе прадстаўлены параўнаўчы аналіз розных прававых сыстэм, будуць вельмі падрабязныя, добра аргумэнтаваныя адказы на ўсе ўвагі й рэкамэндацыі, сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Матэвуш Маравецкі ацаніў, што дыялёг з Камісіяй праходзіць канструктыўна, але пакуль занадта рана, каб прадказаць, як будуць разьвівацца перамовы паміж Варшавай з Брусэлем.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт