Logo Polskiego Radia
Print

Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю ў справе спыненьня агню ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2018 11:51
Рада ААН патрабуе тэрміновага 30-дзённага спыненьня агню для эвакуацыі параненых з Усходняй Гуты.
PAP/EPA/PETER FOLEY

Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю ў справе спыненьня агню ў Сырыі
Рада бясьпекі ААН прыняла ў суботу адзінагалосную рэзалюцыі з патрабаваньнем тэрміновага 30-дзённага спыненьня агню ў Сырыі, каб можна было аказаць дапамогу і эвакуіраваць параненых з Усходняй Гуты, дзе ў атаках за апошнія дні загінула больш за 500 чалавек, у тым ліку каля 100 дзяцей.
Амбасадар ЗША пры ААН Нікі Хэйлі абвясьціла, што Вашынгтон хоча, каб спыненьне агню распачалося адразу, і раскрытыкавала Расею за спозьненую рэакцыю ААН на трагедыю ва Ўсходняй Гуце. Амбасадар Хэйлі адзначыла, што яна скептычна ацэньвае шанцы на тое, што ўрад Башара Асада выканаў патрабаваньні рэзалюцыі.
Праект рэзалюцыі быў запрапанаваны 9 лютага Швэцыяй і Кувэйтам. З таго часу дакумэнт шматразова мяняўся па жаданьні Расеі, якая падтрымлівае рэжым Асада. У чацьвер Масква запрапанавала папраўкі да рэзалюцыі, зьвяртаючы ўвагу на тое, што ў яе «нерэалістычная мова», і што Рада ня можа прымусіць спыніць агонь у Сырыі без кансультацый з бакамі канфлікту.
У суботу Расея, маючы права вэта ў Радзе бясьпекі ААН, прагаласавала за прыняцьце рэзалюцыі.

Рада бясьпекі ААН прыняла ў суботу адзінагалосную рэзалюцыі з патрабаваньнем тэрміновага 30-дзённага спыненьня агню ў Сырыі, каб можна было аказаць дапамогу і эвакуіраваць параненых з Усходняй Гуты, дзе ў атаках за апошнія дні загінулі больш за 500 чалавек, у тым ліку каля 100 дзяцей.

Амбасадар ЗША пры ААН Нікі Хэйлі абвясьціла, што Вашынгтон хоча, каб спыненьне агню распачалося адразу, і раскрытыкавала Расею за спозьненую рэакцыю ААН на трагедыю ва Ўсходняй Гуце. Амбасадар Хэйлі адзначыла, што яна скептычна ацэньвае шанцы на тое, што ўрад Башара Асада выканаў патрабаваньні рэзалюцыі.

Праект рэзалюцыі быў запрапанаваны 9 лютага Швэцыяй і Кувэйтам. З таго часу дакумэнт шматразова мяняўся па жаданьні Расеі, якая падтрымлівае рэжым Асада. У чацьвер Масква запрапанавала папраўкі да рэзалюцыі, зьвяртаючы ўвагу на тое, што ў яе «нерэалістычная мова», і што Рада ня можа прымусіць спыніць агонь у Сырыі без кансультацый з бакамі канфлікту.

У суботу Расея, маючы права вэта ў Радзе бясьпекі ААН, прагаласавала за прыняцьце рэзалюцыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт