Logo Polskiego Radia
Print

Легендарны гурт The Rolling Stones выступіць у Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.02.2018 11:44
Гурт The Rolling Stones быў заснаваны ў Лёндане ў 1962 годзе, а лідару каманды Міку Джагеру сёлета споўніцца 75 гадоў.
Гурт The Rolling StonesГурт The Rolling Stonesфота: EMI Music Poland

Легендарны брытанскі рок-гурт The Rolling Stones выступіць у Польшчы – стала вядомая канцэртная траса каманды на бліжэйшы час. У польскай сталіцы гурт дасьць канцэрт 8 ліпеня бягучага году на Нацыянальным стадыёне. Варшаўскае выступленьне адбудзецца ў рамках другой часткі канцэртнай трасы Stones – No Filter, якая стартавала ў мінулым годзе.
Апошні раз гурт The Rolling Stones выступіў у Варшаве 11 гадоў таму. Акрамя Польшчы, сёлета музыканты дадуць канцэрты ў Вялікабрытаніі, Францыі, Чэхіі, Ірляндыі й Нямеччыне.
Перадпродаж білетаў на варшаўскі канцэрт пачынаецца 1 сакавіка, а продаж – 2 сакавіка. Чакаецца, што білеты могуць быць хутка раскупленыя на хвалі ажыятажу.
Гурт The Rolling Stones быў заснаваны ў Лёндане ў 1962 годзе. Вось ужо больш за паўстагодзьдзя музыканты не сходзяць са сцэны.
Лідару гурту Міку Джагеру сёлета споўніцца 75 гадоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт