ВУП Польшчы вырас на 5,1%
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.02.2018 10:19
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне прадставіла дадзеныя за апошні квартал 2017 года.
pixabay.com
У чацьвёртым квартале 2017 года польскі Валавы ўнутраны прадукт вырас на 5,1%. У трэцім квартале мінулага года рост ВУП склаў 4,9%.
Паводле падлікаў Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы, летась у чацьвёртым квартале таксама значна вырасьлі інвэстыцыі ў Польшчы. Рост склаў 11,3%. У той жа час унутраны попыт вырас на 6,1%.
Эканамісты чакалі, што інвэстыцыі павялічацца на 12,9%, а ўнутраны попыт вырасьце на 5,2%.
Канчатковыя лічбы зьявіліся толькі ў лютым.
ПР/юл