Logo Polskiego Radia
Print

Іран будуе ваенныя базы ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.02.2018 11:01
Ізраіль ды ЗША непакояцца, што каля Дамаску зьявіцца ракетны арсэнал.
Photo: AlexVan/pixabay.com/CC0 Creative CommonsPhoto: AlexVan/pixabay.com/CC0 Creative Commons

Тэлевізія Fox News апублікавала спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачна нядаўна пабудаваныя іранскія ваенныя базы блізу сырыйскай сталіцы.

На фотаздымках можна ўбачыць, сярод іншага, ангары для захоўваньня ракет, якія могуць дасягнуць Ізраіля – паведаміў амэрыканскі канал.

Спадарожнікавыя здымкі журналістам перадала кампанія ImageSat International. Заходнія крыніцы перакананыя, што здымкі паказваюць новую іранскую базу, разьмешчаную на паўночны ўсход ад Дамаска. База належыць атраду Аль-Кудс. Гэта спэцыяльная апэрацыйная адзінка корпуса Іранскай рэвалюцыйнай гвардыі.

Камандаваньне ўзброеных сіл ЗША на Блізкім Усходзе занепакоенае. За апошнія пяць гадоў Іран стварыў сетку баевікоў у Емэне. На арганізацыю падобных структур у Ліване ў мінулым іранцам спатрэбілася каля 20 гадоў.

Цяпер Тэгеран замацоўвае сваю вайсковую прысутнасьць у Сырыі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт