Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскія банкіры дзеляцца досьведам з НББ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2018 14:13
  • Твінінг.mp3
У Менску распачалася першая сумесная праграма Нацыянальнага банку Беларусі і Эўрапейскай камісіі пад назвай «Твінінг».
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Менску распачалася першая такога тыпу сумесная праграма Нацыянальнага банку Беларусі і Эўрапейскай камісіі пад назвай «Твінінг», што ў перакладзе з ангельскай мовы азначае «спляценьне». Праграма разьлічана на 1,5 году і ўключае ў сябе абмен перадавым досьведам і замацаваньне ў Беларусі сучасных мэтадаў фінансавай дзейнасьці. Партнэрам Нацыянальнага банку Беларусі стаў кансорцыюм, у які ўвайшлі Нямецкі фэдэральны банк, Нацыянальныя банкі Польшчы і Летувы.
Гэта першая сумесная твінінгавая праграма Беларусі і Эўразьвязу. Партнэрства будзе разьвівацца ў шасьці напрамках: плацёжная сыстэма, фінансавая стабільнасьць, банкаўскі нагляд, кіраваньне фінансавай рызыкай, абарона карыстальнікаў фінансавых паслуг і інфармацыйная палітыка.
Дырэктар Замежнага дэпартамэнту Нацыянальнага банку Польшчы Агата Лагоўска ў размове з Польскім радыё адзначыла, што праект «Твінінг» зьяўляецца эфэктам шматгадовай працы з Нацыянальным банкам Беларусі. Яна адзначае, што кожны з трох банкаў – з Польшчы, Нямеччыны і Летувы, мае велізарны досьвед, якім будзе дзяліцца з беларускімі банкірамі.
А. Лагоўска: Нямецкі фэдэральны банк зьяўляецца вельмі дасьведчаным у твінінгавых праграмах. Летувіскі банк зьяўляецца экспэртам у макрапрудэнцыяльнай палітыцы, фінансавым наглядзе. Абодва банкі зьяўляюцца элемэнтамі эўрасыстэмы. І польскі банк, які знаходзіцца па-за эўрасыстэмай, мае разбудаваныя інструмэнты ў галіне фінансавай стабільнасьці, мае дасканалую плацёжную сыстэму і вельмі разьвітую сфэру ўпраўленьня фінансавай рызыкай. Кожны з нас стараецца падзяліцца асабліва досьведам з галіны, у якой мае найбольшую перавагу. Хоць нашыя спэцыялісты ўдзельнічаюць ня толькі ў згаданых двух сфэрах, яны прысутныя таксама і ў іншых кампанэнтах.
Удзел Нацыянальнага банку Польшчу складваецца з некалькіх элемэнтаў. Найважнейшым элемэнтам зьяўляецца сталая прысутнасьць польскага спэцыяліста ў Менску.
3А. Лагоўска: Гэта асоба, якая каардынуе і рэалізуе праект ад імя кансорцыюма ў Нацыянальным банку Беларусі. Гэта прадстаўнік Нацыянальнага банку Польшчу, вельмі дасьведчаная асоба. Гэта асоба, якая валодае ведамі ня толькі па пытаньні твінінгу, але найперш у сфэры фінансавай стабільнасьці і банкаўскага нагляду. Наш прадстаўнік будзе знаходзіцца тут на месцы, будзе кантактнай асобай. Такім чынам мы вельмі актыўна ўдзельнічаем у гэтым праекце. Пра гэта найбольш сьведчыць тое, што наш прадстаўнік будзе ў Менску працаваць 18 месяцаў.
Паводле прадстаўніцы Нацыянальнага банку Польшчы, беларускі бок ахвотна перанімае досьвед эўрапейскіх краін.
2+4А. Лагоўска: Дзякуючы двухбаковым кантактам мы ведаем, што для беларусаў наш досьвед вельмі патрэбны і чаканы. Польшча – гэта краіна, якая пасьпяхова прайшла працэс трансфармацыі. Мы малады, але ўсё ж чалец Эўразьвязу. Нашая памяць з перахаднога пэрыяду надалей сьвежая. І гэтымі ведамі мы плянуем падзяліцца з нашымі калегамі. Трэба падкрэсьліць, што двухбаковая супраца, якая распачалася ў 2000 годзе, была вельмі плённай. Неаднаразова яны пераносяць наш досьвед у свой банк, нават нічога не мяняючы. Такім прыкладам зьяўляецца стварэньне Дэпартамэнту ўпраўленьня рызыкай. Беларускія калегі вельмі адкрытыя, вельмі ахвотна ідуць на супрацу. Для нас гэта вельмі важна, паколькі гэта ад жаданьня другога боку залежыць пасьпяховасьць праекту. Калі такое жаданьне ёсьць, то посьпех гарантаваны.
Па словах Агаты Лагоўскай, праект «Твінінг» зьяўляецца элемэнтам вялікай праграмы ў рамках тэхнічнай супрацы, якую Нацыянальны банк Польшчы вядзе многія гады.
А. Лагоўска: Мы рэалізоўваем праграмы ў краінах, якія зьяўляюцца чальцамі Ўсходняга партнэрства. Яны зьяўляюцца важным элемэнтам усходняга напрамку замежнай палітыкі ўраду. Мы актыўныя ў тых сфэрах, якія зьяўляюцца прыярытэтам замежнай палітыкі Польшчы. Мы не ствараем уласную палітыку, але ідзем у напрамках, якія вызначае нам МЗС. Нашая праца прычыняецца да рэалізацыя шматгадовай праграмы супрацы па разьвіцьці польскага ўраду, якая была прынятая на 2016-2020 гады. Нашая прысутнасьць заўважальная таксама ва Ўкраіне, а таксама ў іншых краінах Усходняга партнэрства. Хоць, канешне, мы супрацоўнічаем з больш экзатычнымі краінамі.
Праграма «Твінінг» паміж Беларусьсю і Эўразьвязам адбываецца ўпершыню ў гісторыі.

У Менску распачалася першая такога тыпу сумесная праграма Нацыянальнага банку Беларусі і Эўрапейскай камісіі пад назвай «Твінінг», што ў перакладзе з ангельскай мовы азначае «спляценьне». Праграма разьлічана на 1,5 году і ўключае ў сябе абмен перадавым досьведам і замацаваньне ў Беларусі сучасных мэтадаў фінансавай дзейнасьці. Партнэрам Нацыянальнага банку Беларусі стаў кансорцыюм, у які ўвайшлі Нямецкі фэдэральны банк, Нацыянальныя банкі Польшчы і Летувы.

Гэта першая сумесная твінінгавая праграма Беларусі і Эўразьвязу. Партнэрства будзе разьвівацца ў шасьці напрамках: плацёжная сыстэма, фінансавая стабільнасьць, банкаўскі нагляд, кіраваньне фінансавай рызыкай, абарона карыстальнікаў фінансавых паслуг і інфармацыйная палітыка.

Дырэктар Замежнага дэпартамэнту Нацыянальнага банку Польшчы Агата Лагоўска ў размове з Польскім радыё адзначыла, што праект «Твінінг» зьяўляецца эфэктам шматгадовай працы з Нацыянальным банкам Беларусі. Яна адзначае, што кожны з трох банкаў – з Польшчы, Нямеччыны і Летувы, мае велізарны досьвед, якім будзе дзяліцца з беларускімі банкірамі.

А. Лагоўска: Нямецкі фэдэральны банк зьяўляецца вельмі дасьведчаным у твінінгавых праграмах. Летувіскі банк зьяўляецца экспэртам у макрапрудэнцыяльнай палітыцы, фінансавым наглядзе. Абодва банкі зьяўляюцца элемэнтамі эўрасыстэмы. І польскі банк, які знаходзіцца па-за эўрасыстэмай, мае разбудаваныя інструмэнты ў галіне фінансавай стабільнасьці, мае дасканалую плацёжную сыстэму і вельмі разьвітую сфэру ўпраўленьня фінансавай рызыкай. Кожны з нас стараецца падзяліцца асабліва досьведам з галіны, у якой мае найбольшую перавагу. Хоць нашыя спэцыялісты ўдзельнічаюць ня толькі ў згаданых двух сфэрах, яны прысутныя таксама і ў іншых кампанэнтах.

Удзел Нацыянальнага банку Польшчу складваецца з некалькіх элемэнтаў. Найважнейшым элемэнтам зьяўляецца сталая прысутнасьць польскага спэцыяліста ў Менску.

А. Лагоўска: Гэта асоба, якая каардынуе і рэалізуе праект ад імя кансорцыюма ў Нацыянальным банку Беларусі. Гэта прадстаўнік Нацыянальнага банку Польшчу, вельмі дасьведчаная асоба. Гэта асоба, якая валодае ведамі ня толькі па пытаньні твінінгу, але найперш у сфэры фінансавай стабільнасьці і банкаўскага нагляду. Наш прадстаўнік будзе знаходзіцца тут на месцы, будзе кантактнай асобай. Такім чынам мы вельмі актыўна ўдзельнічаем у гэтым праекце. Пра гэта найбольш сьведчыць тое, што наш прадстаўнік будзе ў Менску працаваць 18 месяцаў.

Паводле прадстаўніцы Нацыянальнага банку Польшчы, беларускі бок ахвотна перанімае досьвед эўрапейскіх краін.

А. Лагоўска: Дзякуючы двухбаковым кантактам мы ведаем, што для беларусаў наш досьвед вельмі патрэбны і чаканы. Польшча – гэта краіна, якая пасьпяхова прайшла працэс трансфармацыі. Мы малады, але ўсё ж чалец Эўразьвязу. Нашая памяць з перахаднога пэрыяду надалей сьвежая. І гэтымі ведамі мы плянуем падзяліцца з нашымі калегамі. Трэба падкрэсьліць, што двухбаковая супраца, якая распачалася ў 2000 годзе, была вельмі плённай. Неаднаразова яны пераносяць наш досьвед у свой банк, нават нічога не мяняючы. Такім прыкладам зьяўляецца стварэньне Дэпартамэнту ўпраўленьня рызыкай. Беларускія калегі вельмі адкрытыя, вельмі ахвотна ідуць на супрацу. Для нас гэта вельмі важна, паколькі гэта ад жаданьня другога боку залежыць пасьпяховасьць праекту. Калі такое жаданьне ёсьць, то посьпех гарантаваны.

Па словах Агаты Лагоўскай, праект «Твінінг» зьяўляецца элемэнтам вялікай праграмы ў рамках тэхнічнай супрацы, якую Нацыянальны банк Польшчы вядзе многія гады.

А. Лагоўска: Мы рэалізоўваем праграмы ў краінах, якія зьяўляюцца чальцамі Ўсходняга партнэрства. Яны зьяўляюцца важным элемэнтам усходняга напрамку замежнай палітыкі ўраду. Мы актыўныя ў тых сфэрах, якія зьяўляюцца прыярытэтам замежнай палітыкі Польшчы. Мы не ствараем уласную палітыку, але ідзем у напрамках, якія вызначае нам МЗС. Нашая праца прычыняецца да рэалізацыі шматгадовай праграмы супрацы па разьвіцьці польскага ўраду, якая была прынятая на 2016-2020 гады. Нашая прысутнасьць заўважальная таксама ва Ўкраіне, а таксама ў іншых краінах Усходняга партнэрства. Хоць, канешне, мы супрацоўнічаем з больш экзатычнымі краінамі.

Праграма «Твінінг» паміж Беларусьсю і Эўразьвязам адбываецца ўпершыню ў гісторыі.

У.Пац/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт