Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўшанаваў памяць „выклятых” жаўнераў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2018 11:47
1 сакавіка ўжо восьмы раз палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці „выклятых” жаўнераў.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўшанаваў „выклятых” жаўнераў.Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўшанаваў „выклятых” жаўнераў.PAP/Adam Guz

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўшанаваў „выклятых” жаўнераў(ФОТА)
Прэзыдэнт Польшчы ўсклаў кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў памяць аб ахвярах камуністычнага рэжыму.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў памяць аб ахвярах камуністычнага рэжыму. Шыльда зьмешчаная на будынку былой сядзібы НКУС у Польшчы, а пазьней сядзібы Ўпраўленьня бясьпекі на вуліцы Стшалецкай 8 (Strzelecka) у Варшаве.
Анджэй Дуда разам з намесьнікам старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці Кшыштафам Швагжыкам (Krzysztof Szwagrzyk) наведаў таксама наладжаную ў будынку выставу. Нагадаем, ІНП праводзіць рамонт будынка й археалягічныя раскопкі ў яго двары.
У падвале будынка на вуліцы Стшэлецкай у сталінскія часы разьмяшчалася турма, у якой утрымлівалі, дапытвалі й катавалі жаўнераў польскага антыкамуністычнага падпольля. У 1944-45 гадах тут разьмяшчалася сядзіба НКУС у Польшчы, а ў 1945-1948 гадах турма ваяводзкага Ўпраўленьня бясьпекі.
1 сакавіка ўжо восьмы раз палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці „выклятых” жаўнераў. Гэта сьвята тых, хто пасьля 1944 году не пагадзіўся, каб Польшчай кіраваў камуністычны ўрад, падпарадкаваны Маскве. Жаўнеры Арміі Краёвай не здалі зброю. За свой супраціў многія зь іх заплацілі самую высокую цану.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў памяць аб ахвярах камуністычнага рэжыму. Шыльда зьмешчаная на будынку былой сядзібы НКУС у Польшчы, а пазьней сядзібы Ўпраўленьня бясьпекі на вуліцы Стшэлецкай 8 (Strzelecka) у Варшаве.

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўшанаваў „выклятых” жаўнераў. PAP/Adam Guz

Анджэй Дуда разам з намесьнікам старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці Кшыштафам Швагжыкам (Krzysztof Szwagrzyk) наведаў таксама наладжаную ў будынку выставу. Нагадаем, ІНП праводзіць рамонт будынка й археалягічныя раскопкі ў яго двары.

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўшанаваў „выклятых” жаўнераў. PAP/Adam Guz

У падвале будынка на вуліцы Стшэлецкай у сталінскія часы разьмяшчалася турма, у якой утрымлівалі, дапытвалі й катавалі жаўнераў польскага антыкамуністычнага падпольля. У 1944-45 гадах тут разьмяшчалася сядзіба НКУС у Польшчы, а ў 1945-1948 гадах турма ваяводзкага Ўпраўленьня бясьпекі.

1 сакавіка ўжо восьмы раз палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці „выклятых” жаўнераў. Гэта сьвята тых, хто пасьля 1944 году не пагадзіўся, каб Польшчай кіраваў камуністычны ўрад, падпарадкаваны Маскве. Жаўнеры Арміі Краёвай не здалі зброю. За свой супраціў многія зь іх заплацілі самую высокую цану.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт