Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ выдзеліць 790 млн эўра на дарожную інфраструктуру ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 15:21
Эўракамісія: інвэстыцыі павысяць бясьпеку дарожнага руху й скароцяць час падарожжа.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЭЗ выдзеліць 790 млн эўра на дарожную інфраструктуру ў Польшчы
Эўракамісія: інвэстыцыі павысяць бясьпеку дарожнага руху й скароцяць час падарожжа.
Польшча атрымае каля 790 мільёнаў эўра зь бюджэту ЭЗ на рэалізацыю трох буйных праектаў у галіне дарожнай інфраструктуры.
Эўракамісія паведаміла, што згаданыя праекты павінны прычыніцца да разбудывы сеткі дарог, якія спалучаць Польшчу зь Нямеччынай, іншымі краінамі Заходняй Эўропы й суседнімі краінамі Ўсходняй Эўропы.
Паводле Эўракамісіі, на рэалізацыі праектаў скарыстаюцца, перш за ўсё, палякі, паколькі інвэстыцыі павысяць бясьпеку дарожнага руху й скароцяць час падарожжа. Аднак лепшай дарожнай інфраструктурай скарыстаецца таксама эўрапейская эканоміка.
Амаль 125 мільёнаў эўра будзе выдаткавана на будаўніцтва аўтамагістралі S6 паміж горадам Галеняў (Goleniów) і Келпін (Kiełpin) у паўночна-заходняй частцы краіны.
Больш за 270 мільёнаў эўра пойдзе на фінансаваньне будаўніцтва аўтамагістралі S17 паміж Гарволінам (Garwolin) і Куравам (Kurów) ва ўсходняй Польшчы.
У сваю чаргу амаль 390 мільёнаў эўра будзе выдаткавана на будаўніцтва новага ўчастка аўтамагістралі S2 на паўднёвы ўсход ад Варшавы, каб палепшыць прапускную здольнасьць на ўскраіне сталіцы.
аз

Польшча атрымае каля 790 мільёнаў эўра зь бюджэту ЭЗ на рэалізацыю трох буйных праектаў у галіне дарожнай інфраструктуры.

Эўракамісія паведаміла, што згаданыя праекты павінны прычыніцца да разбудoвы сеткі дарог, якія спалучаць Польшчу зь Нямеччынай, іншымі краінамі Заходняй Эўропы й суседнімі краінамі Ўсходняй Эўропы.

Паводле Эўракамісіі, на рэалізацыі праектаў скарыстаюцца, перш за ўсё, палякі, паколькі інвэстыцыі павысяць бясьпеку дарожнага руху й скароцяць час падарожжа. Аднак лепшай дарожнай інфраструктурай скарыстаецца таксама эўрапейская эканоміка.

Амаль 125 мільёнаў эўра будзе выдаткавана на будаўніцтва аўтамагістралі S6 паміж горадам Галеняў (Goleniów) і Келпін (Kiełpin) у паўночна-заходняй частцы краіны.
Больш за 270 мільёнаў эўра пойдзе на фінансаваньне будаўніцтва аўтамагістралі S17 паміж Гарволінам (Garwolin) і Куравам (Kurów) ва ўсходняй Польшчы.

У сваю чаргу амаль 390 мільёнаў эўра будзе выдаткавана на будаўніцтва новага ўчастка аўтамагістралі S2 на паўднёвы ўсход ад Варшавы, каб палепшыць прапускную здольнасьць на ўскраіне сталіцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт