Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні праходзіць фінал XXVI Алімпіяды польскай мовы і літаратуры

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.03.2018 13:22
Пераможцы прымуць удзел у Міжнароднай алімпіядзе польскай мовы ў Варшаве.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Горадні сёньня праходзіць фінал XXVI Алімпіяды польскай мовы і літаратуры. У конкурсе прынялі ўдзел 25 вучняў старэйшых класаў, якія прайшлі першы этап два тыдні таму.

У алімпіядзе прынялі ўдзел школьнікі з Горадні, Ваўкавыску, Віцебску, Менску, Магілёва, традыцыйна арганізаваная Таварыствам польскай адукацыі ў Беларусі (Polska Macierz Szkolna). Старшыня арганізацыі Станіслаў Сянкевіч у інтэрвію Польскаму радыё сказаў, што фінал сёлета даволі цяжкі.

Удзельнікаў павіншавала консул Анна Пустул з Генэральнага консульства ў Горадні. Канчатковы этап алімпіяды ў Беларусі вырашыць, хто будзе ўваходзіць у склад каманды, якая будзе прадстаўляць Беларусь на Міжнароднай алімпіядзе польскай мовы і літаратуры ў гэтым годзе ў Варшаве.

Вынікі будуць абвешчаныя заўтра.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт